Закон Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі i пунктуацыі". Закон уступіў ў дзеянне з 1 верасня 2010 г




Дата канвертавання09.03.2017
Памер57.6 Kb.

ЗМЕНЫ Ў НОВАЙ РЭДАКЦЫІ

ПРАВІЛ БЕЛАРУСКАЙ АРФАГРАФІІ I ПУНКТУАЦЫІ”


23 ліпеня 2008 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі i пунктуацыі”. Закон уступіў ў дзеянне з 1 верасня 2010 г.

У правілы беларускай мовы ўнесены наступныя змены:



  1. пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў. Прапануецца, напрыклад, пісаць трыа, адажыа, Toкia i пад. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца трыо, адажыо, Токіо). У словах іншамоўнага паходжання канцавыя элементы -эр, -эль прапанавана перадаваць як -ар, -алъ: прынтар, камп'ютар, пэйджар i пад. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца прынтэр, камп 'ютэр, пэйджэр);

  2. паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым перад націскным складзе прапанавана пісаць словы дзявяты, дзясяты, сямнаццацъ, васямнаццаць (паводле дзеючых “Правіл” пішацца дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццацъ);

  3. пашыраецца напісанне нескладовага ў у болышасці слоў іншамоўнага паходжання, напрыклад: ва ўнiвepciтэце, пасля ўнікальнай аперацыі, фаўна i г.д. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца ва універсітэце, пасля унікалънай аперацыі, фауна);

  4. у адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змены ў напісанне складаных i складанаскарочаных слоў. Напрыклад, прапануецца пісаць гаркам, газпрам i г. д. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца гарком, газпром);

  5. уніфікуецца напісанне мяккага знака ў прыметніках на -ск(і), утвораных ад уласных назваў. Прапанавана пісаць чаньчунскі, цяньшанскі, як i любанскі, астраханскі (паводле дзеючых “Правіл” пішацца чаньчуньскі, цяньианьскі);

  6. упарадкавана напісанне вялікай i малой літар у назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб на пасадах, званнях, тытулах i г. д.;

  7. уведзены новы параграф “Вялікая i малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, у назвах міфалагічных i казачных герояў”. 3 вялікай літары прапануецца пісаць асабовыя назвы божастваў (бостваў) у pэлiгiйныx культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Усявышні, Святая Tpoiца і інш.;

  8. у пачатку i ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й]+галосны перадаецца ётаванымі галоснымі, як i ў словах уласнабеларускіх: Нью-Ёрк, Ёфе;

  9. рэгламентавана ужыванне у беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам -ава- (-ява-) i -ipaвa- (-ырава-): ліквідавацъ, а не ліквідзіравацъ, акліматызаваць, а не аклімацізіравацъ, але камандзіравацъ, а не камандавацъ, будзіравацъ, а не будаваць i г.д.;

  10. са зводу правіл выключаны раздзелы “Галосныя ў некаторых ненаціскных канчатках назоўнікаў”, “Галосныя ў некаторых канчатках прыметнікаў i займеннікаў”, “Галосныя ў ненаціскных асабовых канчатках дзеясловаў”. Палажэнні гэтых раздзелаў датычацца не правапісу, а словазмянення i знаходзяць адлюстраванне ў граматыцы беларускай мовы;

  11. уведзены новы раздзел Пpaвanic некаторых марфем”, у якім у сістэмным выглядзе сабраны звесткі пра правапіс прыставак, суфіксаў;

  12. спрошчаны правілы пераносу слоў, што адпавядае сучасным выдавецкім тэхналогіям.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка