Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 г. "Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе"




Дата канвертавання14.03.2017
Памер445 b.


Электронны дакумент: паняцце, прыкметы, структура


Прававыя асновы

  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 г. “Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе” (далей – Закон ЭДіЭЛП)

  • уступае ў дзеянне ў студзені 2011 г.

  • заменіць Закон Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 г. “Аб электронным дакуменце”



Электронны дакумент (ЭД) -

  • дакумент у электронным выглядзе з рэквізітамі, якія дазваляюць вызначыць яго цэласнасць і сапраўднасць



Цэласнасць і сапраўднасць ЭД

  • цэласнасць электроннага дакумента - уласцівасць электроннага дакумента, якая вызначае, што ў электронны дакумент не былі ўнесены змяненні і (або) дапаўненні

  • сапраўднасць электроннага дакумента - уласцівасць электроннага дакумента, якая вызначае, што электронны дакумент падпісаны сапраўдным электронным лічбавым подпісам (электроннымі лічбавымі подпісамі)



Сапраўдны электронны дакумент

  • - электронны дакумент, цэласнасць і сапраўднасць якога пацвярджаюцца з ужываннем сертыфікаванага сродку электроннага лічбавага подпісу, што выкарыстоўвае пры праверцы электроннага лічбавага подпісу адкрытыя ключы асобы (асоб), якая падпісала (якія падпісалі) электронны дакумент



Электронны лічбавы подпіс (ЭЛП)

  • - паслядоўнасць сімвалаў, якая з'яўляецца рэквізітам электроннага дакумента і прызначана для пацвярджэння яго цэласнасці і сапраўднасці



Патрабаванні да ЭД

  • стварацца, апрацоўвацца, захоўвацца, перадавацца і прымацца з дапамогай праграмных, праграмна-тэхнічных і тэхнічных сродкаў;

  • мець структуру, усталяваную артыкулам 17 Закона ЭДіЭЛП;

  • быць прадстаўленым у форме, даступнай і зразумелай для ўспрымання чалавекам



Структура электроннага дакумента

  • Электронны дакумент складаецца з дзвюх неад'емных частак –

  • агульнай

  • асаблівай

  • Агульная частка электроннага дакумента складаецца з інфармацыі, якая складае змест дакумента.



Асаблівая частка ЭД

  • складаецца з аднаго або некалькіх электронных лічбавых подпісаў, а таксама можа ўтрымліваць дадатковыя даныя, неабходныя для праверкі электроннага лічбавага подпісу (электронных лічбавых подпісаў) і ідэнтыфікацыі электроннага дакумента, якія вызначаюцца тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі



Формы прадстаўлення электроннага дакумента

  • унутранага прадстаўлення –

  • запіс інфармацыі, якая складае электронны дакумент, на электронным носьбіце інфармацыі

  • знешняга прадстаўлення –

  • узнаўленне/прайгранне электроннага дакумента на электронным сродку адлюстравання інфармацыі, на папяровым альбо іншым матэрыяльным носьбіце ў форме, даступнай і зразумелай для ўспрымання чалавекам



Арыгінал электроннага дакумента

  • існуе толькі ў электронным выглядзе

  • усе ідэнтычныя экземпляры ЭД з'яўляюцца арыгіналамі і маюць аднолькавую юрыдычную сілу

  • Дакументы, створаныя арганізацыяй або фізічнай асобай на папяровым носьбіце і ў электронным выглядзе, ідэнтычныя па змесце, маюць аднолькавую юрыдычную сілу. У гэтым выпадку дакумент на папяровым носьбіце не з'яўляецца копіяй электроннага дакумента



Копія ЭД і яе пацвярджэнне

  • копія электроннага дакумента - форма знешняга прадстаўлення электроннага дакумента на папяровым носьбіце, пацверджаная ў парадку, вызначаным Законам ЭДіЭЛП і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь

  • копія ЭД ствараецца шляхам пацвярджэння ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, формы знешняга прадстаўлення ЭД на папяровым носьбіце

  • копія электроннага дакумента павінна змяшчаць указанне на тое, што яна з'яўляецца копіяй адпаведнага электроннага дакумента



Пацвярджэнне формы знешняга прадстаўлення ЭД на папяровым носьбіце ажыццяўляецца

  • натарыусам або іншай службовай асобай, якая мае права здзяйсняць натарыяльныя дзеянні;

  • арганізацыяй або індывідуальным прадпрымальнікам, якія маюць права на ажыццяўленне дзейнасці па пацвярджэнні формы знешняга прадстаўлення электроннага дакумента на папяровым носьбіце на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), калі яго атрыманне прадугледжана заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ліцэнзаванні




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка