Закон захавання імпульсу тэст №1 Імпульс цела




Дата канвертавання30.03.2018
Памер18.75 Kb.
9 клас. Варыянт 1

Імпульс цела. Імпульс сілы. Закон захавання імпульсу”


ТЭСТ №1

  1. Імпульс цела - …. (закончы сказ).

  2. У СІ імпульс сілы вымяраецца ў:

А. Н · кг; Б. кг · с/м; В. кг · м/с; Г. Н · с.
РАШЫ ЗАДАЧУ

3. Вызначыць велічыню імпульсу цела масай 400 г, якое рухаецца са скорасцю 2,0 м/с.




ТЭСТ №2


1. Механічная сістэма – гэта …(закончы сказ).

2. Закон захавання імпульсу фармулюецца наступным чынам:



А. Пры ўзаемадзеянні любой колькасці цел, якія складаюць замкнутую сістэму, агульная сума іх імпульсаў застаецца нязменнай; Б. Сума імпульсаў дадзеных цел застаецца нязменная незалежна ад уздзеяння знешніх сіл; В. Вектарная сума імпульсаў цел. якія ўваходзяць у замкнутую сістэму, застаецца нязменнай пры любых рухах і ўзаемадзеяннях цел сістэмы; Г. Дакладная фармулеўка не пададзена.
РАШЫ ЗАДАЧУ

3. На ваганетку масай m = 2,4 т, якая рухаецца са скорасцю υ, зверху вертыкальна насыпалі пясок с масай m1 = 800 кг. Вызначце скорасць υ1 ваганеткі пасля гэтага.


9 клас. Варыянт 2

Імпульс цела. Імпульс сілы. Закон захавання імпульсу”


ТЭСТ №1

  1. Імпульс сілы - …. (закончы сказ).

  2. У СІ імпульс цела вымяраецца ў:

А. Н · кг; Б. кг · с/м; В. кг · м/с; Г. Няма правільнага адказу.
РАШЫ ЗАДАЧУ

3. Вызначыць велічыню імпульсу цела масай 4 кг, якое рухаецца са скорасцю 36 км/г.



ТЭСТ №2


1. Замкнутая сістэма цел – гэта …(закончы сказ).

2. Закон захавання імпульсу фармулюецца наступным чынам:



А. Пры ўзаемадзеянні любой колькасці цел,якія складаюць замкнутую сістэму, агульная сума іх імпульсаў застаецца нязменнай; Б. Сума імпульсаў дадзеных цел застаецца нязменная незалежна ад уздзеяння знешніх сіл; В. Вектарная сума імпульсаў цел. якія ўваходзяць у замкнутую сістэму, застаецца нязменнай пры любых рухах і ўзаемадзеяннях цел сістэмы; Г. Дакладная фармулеўка не пададзена.
РАШЫ ЗАДАЧУ
3. Вагон масай m = 20 т рухаецца са скорасцю υ = 1,5 м/с і сутыкаецца з платформай масай m1 = 10 т. Вызначце скорасць u іх сумеснага руху.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка