Запаветнае наша мова



Дата канвертавання02.05.2017
Памер116.6 Kb.
#9155

Уладзімір БАНДАРЭНКА


ЗАПАВЕТНАЕ
НАША МОВА

Ты, родная мова, – гаючы бальзам.

У гады непакою, у гады ліхалецця

Табе сваё сэрца я цалкам аддам,

Цябе назаўжды перадам сваім дзецям.

Калісці разбэшчаны польскі магнат

Таптаў цябе грэбліва, родная мова,

А потым расійскі чыноўнік, як кат,

Хацеў цябе знішчыць, дарэшты нанова.

Яшчэ і цяпер ты ўпаўголас гучыш,

Яшчэ цябе лічаць дзівацкай, нягоднай,

Яшчэ невялічкай крынічкай бяжыш,

А станеш, я веру, ракой паўнаводнай,

Ідзе па краіне вясны крыгаход,

Дняпроўскія хвалі нясуць абуджэнне,

Святкуе наш край вызвалення прыход,

Спрадвечную мару - сваё Адраджэнне.

І дрэва жыцця не спіліць, не золаміць,

Яно – гэта слова, культура народа.

Дык волю пазнаці – адна асалода.

І гоман прынемаскіх чыстых бароў,

І белыя чайкі над Нараччу сіняй,

І веліч наддзвінскіх крутых берагоў,

І шолах травы, што пад Шчарай і Пінай. –

Ўсё абдымаеш ты словам сваім,

Пявучым, прыгожым, такім мілагучным…

Мы. Усе беларусы, на гэтым стаім

І будзем стаяць грамадой непарушнай.



Лёзна

Л.Пахолкінай, галоўнаму рэдактару райгазеты, і сябрам-журналістам


Лёзна, Лёзна, - гучыць грозна

Для нахабных іншаземцаў,

Для французаў і тых немцаў,

Хто хацеў наш край знявечыць,

Афранцузіць, анямечыць.

Лёзна, Лёзна, - прашу слёзна:

Дай ты міф майму народу,

Дай усім ты толькі згоду,

Лёзна, Лёзна.

Даё спачын магілам продкаў,

Ім спраўляй заўжды ўгодкі,

Лёзна, Лёзна.

Тут завозна. Бо на рынак запрашаем

Гандляроў з усяго свету.

Тую добрую прыкмету

Заўважаеш, адабраеш.

Дай усім снедаць, і абедаць,

І вячэрыць з веку ў векі,

Каб заўсёды чалавеку

Ты свяціла, як паходня.

Як учора і як сёння.

Лёзна, Лёзна.

Розум позні.

Я табе – сваё маленне,

Ты ў адказ – благаслаўленне.

Лёзна, Лёзна?



КРЫНКІ

Маім аднавяскоўцам, былым, цяперашнім, будучым, школе імя М.Ц.Лынькова


Мяне паманілі маленства сцяжынкі,

Ад іх на душы хараство і цяпло:

Цудоўныя, родныя, гучныя Крынкі,

Дзе ёсць ячшэ ў свеце такое сяло?


Ці многа мне трэба? Мо хлеба скарынку.

Глаточак гаючай крынічнай вады.

Калісці ў любых, праслаўленных Крынках

Правёў юнаком залатыя гады.


У вайну было гола. А сёння – будынкі.

Катэджы растуць. Тут як горад які.

Квітнейце падалей, славутыя Крынкі, -

Жыццёвай дарогі маёй маякі.


Гарэзы – хлапцы, прыгажуні дзяўчанкі,

Вам крочыць уперад… ісці ды ісці…

Заўжды ганарыцеся школай у Крынках.

Дзе можна Праўду і Мудрасць знайсці.


ВЫСАЧАНЫ
Высачанцы, высачанкі.

Увер – пагоркі, уніз – яры.

Там сунічныя палянкі

Чэрвень клічуць у бары.

Кветкі хелю на альшыне.

Водар восеньскіх грыбоў,

Чэрнядзь ягад на крушыне

Ррыгадаю зноў і зноў-

І ніколі не забуду

Родны край у гады пакут.

Высачанскі, партызанскі

Салаўіны любы кут.

Сэрца памяць – боль глыбокі,

Што ад жудаснай вайны..

Над Сухадроўкай аблокі

Палчуць аж ад той пары.

Не, п’янею не ад хмелю.

Што той хмель, калі мой край

Працаваць, як след, умее,

Хоць жыйццё – зусім не рай.

Гэй ты, зорка-зараніца,

Узыходзь, не забывай…

Хочаш убачыць, падзівіцца –

У Высачаны прыязджай.



ЛАСАСІНКА
Блісне востранькая спінка –

Рыбка чуйная нырне.

Ласасінка, Ласасінка,

Не вярэдзь ты душу мне.


Тут чароўныя мясцінкі,

Скрозь мурожная трава.

Ласасінка, Ласасінка,

Кругам ходзіць галава.


Толькі выпадзе часінка,

Дык прыеду навясціць.

Ласасінку, Ласасінку

Мне ніколі не забыць.


Побач вёска Ласасіны.

Дрэмле ў спякоце гай.

Спяць бярозы і асіны –

Гэта віцебскі мой край.


Хай булькоча Ласасінка,

Хай люстэркам зіхаціць.

Не магу без Ласасінкі

Проста ні адной хвілінкі,

Ні хвіліначкі пражыць.

ЧАРНІЦА

Чарніца, Чарніца , Лучосы сястрыца,

Дабро ты давала ўсім крывічам.

Я прагну з цябе, жываттворнай, напіцца…

Ты ўся – асалода вачам.

Чарніца, Чарніца , Лучосы сястрыца,

А воддаль сівя стаяць курганы.

Не ўсходзіць над краем зара- зараніца,

Не звоняць гісторыі нашай званы.

Чарніца, Чарніца , Лучосы сястрыца,

Ў асоках струменіцца звонкая плынь,

Мінуўшчыны слаўнай святая крыніца,

Прастораў адвечных празрыстая сінь.

Чарніца, Чарніца , Лучосы сястрыца,

Бярэ ў палон мяне спеў салаўя…

Ці можна на родную мову забыцаа?..

Чарніца, Чарніца – рачулка мая.


КУРГАНЫ

А курганы, бы стаўбуны,

Навалай, скопам,

Над імі ў небе груганы –

Глядзі, Еўропа.

Маўчыць ралля і спіць папар,

Што шчэ зазначыць?

Ты. Скіфскі цар, бяры ліхтар

Наш век убачыць.

Ляжыць у зямлі. Не ў Крамлі

Табе ўладарыць.

Стагоддзі – ў чорнай камлі,

Лёг косці парыць?

А ў валатоўках, што стаяць

Капцамі сена,

Няўжо паплечнікі ляжаць,

Сышлі з арэны

Сышлі з арэны ў нябыт,

Не ўстануць продкі?

Не будуць сонца і блакіт

Спраўляць угодкі?

Славянскі бог не ажывіць…

Пярун у грымотах.

З крыніцы вечнасці не піць,

А піць ахота…
Каб адказалі курганы

На ўсе пытанні,

Дык не ляталі б курганы

Аж да змяркання.


СУМНАЕ

Прысвячаецца школьнай сяброўцы П.В.Ц.. заслужай актрысе


Нічога не хачу ўзамен,

Такое вось заўжды бывае.

Няхай усё ідзе без змен,

Калі душа ўжо не спявае.


Я не жаніх, не кавалер,

Закрыю дзверы, ціха выйду.

І не хачу, ты мне павер,

Зрабіць яшчэ якую крыўду.


Свет у пакоі не гарыць,

І тэлефон твой не зазвоніць.

Што далей можна гаварыць,

Калі ніхто цябе не ўспомніць?


Крынічка чшасця не бяжыць,

І не напіцца з той крыніцы,

Мне ў адзіноце не пражыць –

Як не падняцца лозам ніцым.



ПЯШЧОТА
Мне табе сказаць ахвота,

Ды баюся падысьці:



  • Найгалоўнае – пяшчота

Для жанчыны ў жыцці,

Ад пяшчоты кот мурлыча,

Выгінаецца дугой.

Паглядзіці, ён быццам кліча

Пазабавіцца з табой.

І сабака тым жа чынам

Так пачне хвастом віляць,

Калі ты далонь на спіну –

Станеш тут яго ласкаць.

Я ж не кот і не сабака,

Век пражыў, ажно ссівеў.

Ды ніколі небарака,

Той пяшчоты і не меў.

Прызнаёся, хоць няёмка

Вам сказаць у гэты раз:

Як сабаку.лае жонка

Кожны дзень і кожны час.

У царке пастаўлю свечку:

Сціхні, баба, не крыцы.

Быццам кот, хачу пад печку

Ад супружніцы ўцячы.
Мне, сябры, сказаць ахвота:

Што рабіць? Куды пайсці?

Калі згублена пяшчота,

Дык каханне не знайсці.



СТАРЭЧАЕ КАХАННЕ

Мароз на шыбінах малюнкі

Пакінуў. Снег. Завея. Лёд.

Не падарункі – пацалункі

Табе нясу каторы год.

Чытаеш – можа чырванееш,

Так смела гавару, наўпрост,

А ці заўсёды зразумееш,

Калі забыўся пра ўзрост?

Дык ён кахаць не дазваляе,

Унукі дзеда засмяюць.

А вецер, сцюжа з ног збіваюць.

Бянтэжыць снега каламуць.

І ўсй ж нікога не баюся –

Люблю, кахаю ўсім назло.

А ўшчуваюць – засмяюся.

Лічу, мне добра павязло.

Няхай на вуліцы марозна –

Нясу табе6 свае дары.

І буду ўснёсла і штодзённа

Тануць і плыць у тым віры,

Што паглынае без астатка,

Чароўным полымем гарыць.

Калісці квёлае зярнятка

Узбуяла. Жыць яму і жыць.

БАЛЛАДА О СМЕРТИ ПАРТИЗАНКИ


Посвящается безвестной партизанке Кате, погибшей зимой 1943 года у деревни Анновка, недалеко от Рогачёва. Урочище в лесу на месте трагедии называется «Катиным кварталом».

Фашисты жизнь перечеркнули:

Мечты, любовь и звонкий смех.

Сражённая горячей пулей,

Ты опрокинулась на снег.

Свинцом засада жарким била

Наверняка. В пяти шагах.

И небо серое застыло

В твоих безжизненных глазах.

Ведь ты почти не знала счастья

В свои неполных двадцать лет...

Мне жаль, что партизанки Кати :

Среди живущих больше нет.

Легенда родилась в народе

И до сих пор еще жива,

Что Катя-партизанка, вроде,

Успела выкрикнуть слова:

-Смерть ненавистным оккупантам !

Вам от расплаты не уйти!

И тут же немца – коменданта

Успела выстрелом сразить.

А может, было всё иначе.

Всё по-другому, без прикрас.

За Анновкой кукушка плачет

И в добрый, и в недобрый час.

А лес шумит, как в сорок третьем.

Мечтают сосны о войне…

Смерть превращается в бессмертье,

Как гибель Кати на войне.

КОРОЛЕВА

(баллада)

Женщине хочется ласки –

Так ты её понимай.

Рыцаря ей бы из сказки

Или гусара подай.

А у гусара – гитара,

Пляска, дуэли и бой…

Вот бы составилась пара.

Вы бы гордились собой,

Что овладели мужчиной

Дерзким, отважным, лихим…

Может, по этой причине

Быть захотелось таким.

Рыцарь, не пой серенады

И на турнир не спеши.

После гусара не надо

Памяти боль ворошить.

Не становись на колени

Ты перед ней, фантазёр.

Снова без страха и лени

Гордо взойдёшь на костёр?

Глянь, королева хохочет,

Радость свою не тая,

Коль ненароком захочешь

Слезть перед нею с коня.

Ядом любви, как отравой,

Будешь опоен, чудак.

Не совладаешь ты с дамой,

Если поступишь ты так.

Может, не прав я отчасти

Вам о таком говорить.

Кажется, грех и несчастье

Женщин случайных любить.



ПОЭЗИЯ

Поэзия не любит черствых,

Когда ты скуп. Ленив, жесток.

Она совсем не любит мертвых,

Тобой не выстраданных строк.

Она не терпит пустословия,

Не любит сильным угодить.

Её в тепличные условия

Никто не смог пересадить.

Живет и в крохотной росинке,

Она в пыли, дожде, траве,

В ничто не значащей былинке,

Что затерялась на меже.

Она во всём, большом и малом.

В лесу, на пашне и в лугах…

В руках горячих за штурвалом…

В смешинке милой … на губах.


НА !
Бери стихи. Мне всё равно…

Бери и солнце заодно.

То, что нельзя ни погасить,

ни остудить

и не убить.

Бери стихи. Пишу давно…

Бери и сердце заодно,

ведь без него

совсем не жить,

и не страдать,

и не либить.

Бери стихи. Бери, читай!

В них радость бьётся

через край,

Как одержимость наших

дней.


Бери … Открыт я для

Людей.


На!

О ЛЮБВИ
Мимолётная услада,

Как ошибка невзначай. –

Говорю себе: «Не надо…»,

А тебе скажу: «Прощай!»

Пересуды, ахи, охи

И соседки хитрый взгляд.

Не любовь, а только крохи,

Угольки одни горят.

Вот и всё. И ставлю точку

Я теперь при свете дня.

А в романе нашем строчку

Допиши-ка без меня.

Никаких не жду упрёков:

Все упрёки как вода.

Стало близкое – далёким,

Уходящим навсегда.


********************
Нет, не хочу с тобой играть:

Игра в любовь – такая скука.

Мне письма надоело слать,

А, впрочем, умному наука.


К другому ходишь – ну и пусть!

Я не ревную и не буду,

Пока лежит на сердце грусть,

А дальше – всю тебя забуду.


********************

Увидел свет волшебных глаз

И, ослепленный этим светом,

Уже корю судьбу не раз,

Что не родился я поэтом.

Свет так пронзительно горяч,

В нём столько тайной, сладкой муки,

Что даже сердце, словно мяч,

Тебе я брошу прямо в руки:

«Лови!» - «Бросай

«Лови!» - «Бросай!»

Я всю тебя переиграю,

Лишь никому не отдавай.



О, как люблю! И … как страдаю.


БЕЛАРУСКАЕ ПІСЬМЕНСТВА
Беларускае пісьменства, ты як ружа, цуда-краска,

бо прыходзіш у маленстве з калыханкай, разам з казкай.

Існасць матчынай гаворкі ў сябе ўвасабляеш,

рурайком бяжыш з пагорка, новы дзень заўжды вітаеш.

Ад Францыска ад Скарыны з намі кнігадрукаванне,

можа, першыя цагліны на мурах самапазнання.

Сталі мы здаўна народам у сям’і народаў-браццяў,

хай мацнее з кожным годам думка, што ў адзінсцве шчасце.

  • Не, няхай ніхто не лічыць: белару ціхмяны, сонны…

Мова наша ў далі кліча сеяць мудрасці загоны.

Прасвятленне і асвета, асвятляць, свяціць, свяціла,

чуеш корань у словах гэтых, бо ў карэннях моц і сіла.

Не, не золак, а світанак у залатой лістоце клёнаў.

Хай вітае школьны ганак:

  • Новых вам, рабяты, плёнаў!


Не, ніколі не загінуць

Нашы кнігі і гаворка.

Трэба ў глебу зерне кінуць…

У час жаданы, а не ў горкі.


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал