Запрашаем Вас прыняць удзел у Міжнародных навуковых чытаннях




Дата канвертавання03.03.2018
Памер26.17 Kb.
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “ГОМЕЛЬСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ

ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ”


ГОМЕЛЬСКАЯ абласная ўніверсальная БІБЛІЯТЭКА
Паважаныя калегі!
Запрашаем Вас прыняць удзел у

Міжнародных навуковых чытаннях

Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае



ў славянскіх літаратурах”,

прысвечаных памяці народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка

ІВАНА НАВУМЕНКІ.
Канферэнцыя адбудзецца 6 – 7 кастрычніка 2016 года ў г. Гомелі
Пленарныя і секцыйныя пасяджэнні навуковых чытанняў будуць праходзіць на базе ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” і Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы
Работа канферэнцыі плануецца у наступных накірунках:


  • Спадчына І. Навуменкі і сучасны літаратурны працэс.

  • Нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры.

  • Рэгіянальны пачатак ў літаратурах славян.

  • Перспектывы літаратуры класічнага тыпу ў эпоху глабалізацыі.

Для ўдзельнікаў чытанняў рыхтуецца краязнаўчая экскурсія па мясцінах, увасоблены ў творах Івана Навуменкі, а таксама разнастайная культурная праграма. Падчас канферэнцыі адбудуцца прэзентацыі чарговых тамоў Збору твораў Івана Навуменкі.


Па выніках канферэнцыі запланавана выданне зборніка навуковых работ “Спадчына І. Я. Навуменкі і актуальныя праблемы літаратуразнаўства”. Аргкамітэт пакідае за сабой права рэдагавання – у супрацоўніцтве з аўтарам – артыкула і адбору работ на падставе іх адпаведнасці навуковым, зместавым і фармальным крытэрыям зборніка.
Рэгламент выступлення: да 15 хвілін.

Мовы мерапрыемства: усе славянскія, англійская.

Форма заяўкі


Прозвішча, імя, імя па бацьку




Месца працы, пасада




Вучонае званне, вучоная ступень




Адрас (хатні ці службовы)




Кантактны тэлефон




E-mail




Тэма даклада




Анатацыя (500–600 знакаў з прабеламі)




Неабходнасць браніравання гатэлю





Тэрміны падачы заяўкі на ўдзел у навуковых чытаннях і кантактная інфармацыя
Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел у навуковых чытаннях – 31 жніўня 2016 г. Тэксты артыкулаў для публікацыі ў навуковым зборніку падаюцца ў электронным і раздрукаваным выглядзе падчас рэгістрацыі (электронны варыянт можна загадзя адправіць па пошце).

Адрас для карэспандэнцыі:

1) ГДУ імя Ф. Скарыны, кафедра беларускай літаратуры, Штэйнеру Івану Фёдаравічу; вул.Савецкая, 108, 246019, г. Гомель, Беларусь.

2) E-mail: adelia.andreyeva@gmail.com.

Тэлефоны:

8(0232) 60 32 40 (кафедра беларускай літаратуры);

8(029) 638 75 65 (загадчык кафедры беларускай літаратуры Іван Фёдаравіч Штэйнер);

8(029) 142 45 81 (адказны сакратар Алеся Уладзіміраўна Андрэева).





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка