Завочнае падарожжа па музеях і выставачных залах “Мастацтва, апаленае вайной” Мэта



Дата канвертавання10.04.2017
Памер69.65 Kb.
#7530
Завочнае падарожжа па музеях і выставачных залах

Мастацтва, апаленае вайной”



Мэта: развіваць у вучняў уменні працаваць з творамі жывапісу,

фарміраваць пазнавальную цікаўнасць да падзей гістарычнага мінулага;



на прыкладзе гераізму і мужнасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны выхоўваць у школьнікаў любоў да Радзімы, да роднага краю.

За сцэнай гучыць мелодыя беларускай народнай песні “Ой, не кукуй зязюленька”, спачатку ціха, потым мацней і нечакана абрываецца).

Дзяўчынка (радасна): Мамачка, пчолкі лятуць,
Можна, я палаўлю іх, мама?

Маці (усхвалявана): Не, дачушка, гэта – кулі…
Гэта, дзеткі, вайна!

Чуюцца акорды мелодыі “Свяшчэнная вайна” адзінокія стрэлы, выбухі. Музыка гучыць цішэй, на сцэну выходзяць дзеці.

1 вучань: 22 чэрвеня 1941 года. Быў выхадны дзень. На вуліцах шмат людзей. Бачым, ляцяць самалеты.

2 вучань: Нейкія яны нібы не такія. Мы зацікавіліся, здзівіліся, потым чуем: “Вайна…”

Разам паўтараюць слова “Вайна”. Чуюцца выбухі, песня “Свяшчэнная вайна”.

Вядучы: Пройдуць дзесяцігоддзі і вякі, а людзі заўседы будуць памятаць гэту горкую дату пачатку самай страшнай вайны.

1 вучань: Час хаду ў новы век прыспешвае,
Успаміны горкія драбніць…
А ўсе роўна, помнім сорак першы,
Як і сорак пяты,
Да драбніц.

2 вучань: Сеем ці жнем –
Б’юць трывогу над светам званы.
Колькі жывем –
Мы жывем на руінах вайны.

3 вучань: Любая, родная наша, маці Беларусь! Людзі ведаюць, якое гора перажыла ты ў гады чорнай фашысцкай навалы, як мужна ты змагалася за свае вызваленне.

4 вучань: Многа мук і болю ты сцярпела,
А сягоння раны зажылі.
Толькі іх сляды відны на целе
Скрозь і ўсюды на тваей зямлі.

5 вучань: Іх сляды – у лясах ірвы сівыя,
Іх сляды – магілы ля дарог,
Абеліскі – сведкі векавыя,
Сведкі неўміручых перамог.

Вядучы: Хто яны? Якія яны, гэтыя людзі, што выстаялі ў суровых выпрабаваннях Вялікай Айчыннай вайны? Аб гэтым нашым нашчадкам расказваюць палотны мастакоў.

Завочнае падарожжа па музеях і выставачных залах.

1 экс.: З першых дзен вайны плакат І. М. Таідзэ “Радзіма – маці заве” стаў заклікам да гераічнай абароны роднай зямлі. Мастак памятаў, што тэма Радзімы, прадстаўленая ў выглядзе жанчыны, блізкая тэме народнага гора. Салдаты пісалі аб гэтым плакаце: “Ен напамінае нам не толькі аб Радзіме, а напамінае нам аб нашых маці, што правялі нас у бой”.

2 экс.: Карціна А. А. Пластава “Фашыст праляцеў” набыла ўжо ў першыя гады вайны міравую папулярнасць. Яна захватвае адразу, сатрасаючы варварскай жорсткасцю ворага.

3 экс.: Позняя восень: нізкае пахмурнае неба, залаціста-жоўтыя лісты бяроз, парыжэлая трава. На ўскрайку пасецца статак, тут-жа бегае хлопчык пастушок. Але вось праляцеў фашысцкі самалет. Упаў хлопчык на зямлю. Завыў сабака.

4 экс.: Забіты пастушок, сабака, які вые, устрывожаны статак неаддзельны ад пейзажа. Уся мірная прыгажосць роднай прыроды як бы супраць драмы.

5 экс.: Углядзіцеся яшчэ раз у гэту карціну, у яе задумлівы пейзаж, такі блізкі сэрцу, і вы адчуеце пачуцце болю, крыўды за абарванае жыцце хлопчыка. Гэту карціну немагчыма забыць.

1 экс.: У карціне “Маці партызана” С. В. Герасімаў у вобразе маці, рускай жанчыны-сялянкі ўвасобіў нязломную мужнасць душэўную вялікасць народа ў барацьбе з фашыстамі.

2 экс.: Замысел мастака атрымаў увасабленне ў вобразе жанчыны-патрыеткі, мужнай, якая змагла заглушыць у сабе асабістае гора. Жорсткасць ворага не ў сілах зламаць яе волю. Два чалавекі – два міры. Фігура нацыста і жанчыны-патрыеткі займаюць цэнтральнае месца ў простай і яснай кампазіцыі. Драматычны пейзаж дагараючай вескі ўзмацняе вобразную выразнасць карціны.

1 вучань: - Чуеш, Зінка, я – супраць смутку,
Але сення ен сэрца мне рве.
Дзесьці ў яблычным ціхім закутку
Мама, мамка твая жыве.

2 вучань: І старая ў квяцістым плацці
Ля іконы застыла ў мальбе.
…Я не ведаю, як напісаць ей,
Каб яна не чакала цябе?!

Песня “Маці, загінуўшых герояў”.

3 экс.: Колькі мадон стварылі жывапісцы. З гэтым паняццем звязаны вобраз мацярынства як уяўленне аб прыгожай жанчыне, якая выконвае галоўную жыццевую місію.

4 экс.: Мадонна М. Савіцкага нягледзячы ні на каго робіць сваю вечную работу – корміць дзіця. Яна – сама надзея. Надзея на дабрыню, на шчасце, на жыцце. Пакуль есць дзеці – выжыве і краіна.

Карціна стала настолькі яркай і надзвычайнай з’явай у эпапеі Вялікай Айчыннай вайны, што адразу была набыта для Траццякоўскай галерэі ў Маскве.



3 вучань: Есць пагаворка: “На вайне дзяцей не бывае. Тыя, што папалі ў вайну, павінны былі растацца з дзяцінствам. Іх дзяцінства палілі, расстрэльвалі, забівалі і бомбай, і куляй, і голадам, і страхам.

Верш “Сустрэча з Маратам Казеем”.

Помнік М. Казею ў г. Мінску.

У 13 гадоў – ен такі,


Як равеснікі ўсе хлапчукі.
Толькі пыл ваенных дарог
На худзенькія плечы лег:
Пальцы тонкія і далонь,
Але цверда трымае рука
Наўзгатове маўчанне курка,
А ў другой – па-мужчынску ўзнята
Да апошняга бою граната.
І гучаць, як заклік суровы,
З вуснаў два апошнія словы:
“За Радзіму!” – і выбух гранаты
Грумнуў першым салютам Марату.

1 экс.: У Мінску ў скверы, недалека ад тэатра оперы і балета ўзвышаецца бронзавая фігура Героя Савецкага Саюза Марата Казея.

Вучань Станькаўскай школы Дзяржынскага раена Мінскай вобласці разам з маці і сястрой пайшоў у партызаны.

На досвітку 11 мая 1944 года каля вескі Хароменская Уздзенскага раена Марат загінуў. Скульптар у рэалістычнай манеры перадаў апошні момант жыцця Марата Казея.

У роднай весцы героя – Станькава створаны музей М. Казея, яго імем названа сярэдняя школа. Аўтар помніка – скульптар С. Селіханаў, архітэктар В. Волчак.



1 вучань: Прайшло 65 гадоў з дня заканчэння вайны . Але ў памяці нашага народа вайна застанецца назаўсёды.

Аб'яўляецца конкурс " Гістарычнае лато". Кожнаму ўдзельніку выдаецца картка з апорным словам. На табло трэба знайсці слова , якое лепш за ўсё спалучаецца з паказаным , і прымацаваць картку да адпаведнай ячэйки .

Апорныя словы : бой , свет , спаленыя , гнеў , граната , агнястрэльную , родная , крэпасць , партызанскі , сцяг , рэйкавая , падарыць , пераможная , горад , танкі , цішыня , пошта , ліст , неба , несмяротная .

вайна

праведны

апошняя

вескі

трывожная

перамогі

зброя

вясна

смяротны

мірнае

атрад

выратаваны

Брэсцкая

зямля

слава

палявая

герой

ворагаў

доўгачаканае

жыцце

Знаемства з мемарыяльнымі комплексамі, помнікамі загінуўшым.

5 вуч.: Бессмертныя іх помнікі крані ты –
І цеплыню адчуеш пад рукой:
Іх высеклі не з камянеў і не з граніту, –
З людской любові і з удзячнасці людской.

Выходзяць 6 вучняў.

Вядучы: Кветкай жывой палымнее

Тры вучні робяць крок уперад і разам:

“Вечны агонь памяці”.



Наступныя тры вучні робяць крок уперад:

“Вечны агонь мужнасці”



Першыя тры вучні робяць крок назад:

“Вечны агонь вернасці”.



Усе разам: Праўдзе,
Народу,
Айчыне сваей!

Экс.: У Мінску на плошчы Перамогі велічны помнік-абеліск, які ўвекавечвае памяць аб воінах, партызанах, падпольшчыках.

Абеліск – высокая чатырохгранная прызма, абліцаваная шэрым гранітам – увенчаны ордэнам “Пермога”.



2 экс.: У падножжа помніка з гранітных недраў пастамента вырываецца полымя Вечнага агню.

Абеліск адкрыты 3 ліпеня 1954 г. Аўтары помніка – архітэктары


Г. Заборскі, В. Кароль, скульптары З. Азгур, А. Бембель, А. Глебаў,
С. Селіханаў, С. Салтыкоў.

Вядучы: Часцей, часцей прыпамінай
Імены паўшых смерцю храбрых
За родны край, наш мілы край, –
Каб над зямлей, што млела ў ранах,
Плыў гэты сіні-сіні ранак,
Цвіў гэты белы-белы май.

Майскі вальс” сл. М. Ясеня, муз. І. Лучанка. Пад музыку дзеці танцуюць вальс.



1 вядучы: Кожны год у маі Мірная вясна абдымае сваю баявую сястру – вясну Сорак Пятага. З кожнай новай вясной мы ўсе далей і далей ад таго дня, калі ў небе Германіі залунаў чырвоны сцяг Перамогі.

2 вядучы: Не ведаю, калі гэта будзе, што Перамогу 9 Мая людзі будуць святкаваць без слез. І выйдзе да арміі маршал, які не бачыў вайны.

3 вядучы: І прыйдуць новыя пакаленні мастакоў, і з яшчэ большай гістарычнай адлегласці яны будуць асэнсоўваць падзеі вайны, жывымі сведкамі якіх былі іх дзяды і прадзеды.

Тэма, што становіцца гісторыяй, ніколі не перастае хваляваць нашчадкаў, дзеля светлага жыцця якіх кавалася вялікая і нялегкая перамога.



Выстава дзіцячых малюнкаў, прысвечаных Дню Перамогі.

1 вядучы: 22 чэрвеня 1941 года і 9 мая 1945 года. Паміж гэтымі датамі – боль, адчай, роспач. Паміж гэтымі датамі – вайна, якая спыніла жыцце кожнага чацвертага беларуса. Перамога прыйшла няхутка. У гонар яе пад Мінскам у 1969 годзе быў узведзены велічны помнік
Курган Славы – сімвал нескаронасці, мужнасці нашых абаронцаў, - сімвал нашай годнасці.

Малюнак на дошцы “Курган Славы”.

2 вядучы: Паглядзіце, як многа змяшчае ў сабе Курган Славы. У ім – наша мінулае, і ў ім наша будучыня. Помнікі вайны на нашай зямлі будуць заўседы напамінаць нам і нашым нашчадкам аб падзеях, якія не павінны ніколі паўтарыцца.

Мы, беларусы, хочам жыць у міры.



Дзеці: Мір – гэта раніца, поўная святла і надзей.
Мір – гэта квітнеючыя сады.
Мір – гэта гул трактароў і камбайнаў.
Мір – гэта школы званок, гэта школа, у вокнах якой сонца.
Мір – гэта жыцце.

3 вядучы: Сёння мы падрыхтавалі папяровых буслікаў - сівал Белай Русі. Няхай яны будуць напамінам аб той жудаснай трагедыі, якая некалі адбылася, тым звонам, які будзе гучаць перасцярогай у нашым сэрдцы, каб зноў не здарылася такога гора.

Песня “Завешся ты ласкава Белай Руссю”.


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал