Зэльва – мой мілы куточак




Дата канвертавання22.08.2018
Памер29.71 Kb.
Зэльва – мой мілы куточак
Сёння я павяду гаворку аб самым галоўным, самым каштоўным: аб маёй Бацькаўшчыне, аб маім родным краі, аб мясцінах, дарагіх мне з маленства.Мая Радзіма – Рэспубліка Беларусь. А пачынаеццаяна з бацькоўскага дома. Тут янарадзіўся, тут жылімаепродкі, жывуць і працуюцьмаебацькі, сваякі, суседзі.

Родная Беларусь – гэтасотнігарадоў і вёсак на ўзбярэжжахблакітныхрэк і азёр. У адным з самых жывапісныхкуткоў нашайкраіны, па левым беразеракіЗальвянка,ляшашыГродна-Мінск,размясціўсяцудоўныпасёлак з загадкава-таямнічнайназвай – Зэльва.

Зэльвенскаязямлямаеслаўнуюгісторыю. Празяепраляглідарогівайны 1812 года з французамі, шляхіПершайсусветнайвайны.Тутрыхтаваліся паўстанні за вызваленне ад акупантаў.

Нашаззльвенскаязямляўваходзіла ў розныя часы ў склад розных дзяржаў. Знаходзіласятэрыторыянашагараёна і падуладай буржуазна-памешчыцкайПольшчы.І толькі 17 верасня1930 годаЗэлъвеншчына была вызвалена з-падуладыпанскайПольшчы.

Вуліца 17 верасня, якая з'яўляеццацэнтральнайвуліцайпасёлка, нагадвае нам праўз'яднанненашайзямлі з СавецкайБеларуссю.

Месцам памяці, смутку і славы ў нашым пасёлку з'яўляецца брацкая магіла воінаў і партызан, што знаходзіцца на высокай гары. Але не толькі мемарыял памяці нагадвае нам аб грозных, страшных і цяпер ужо далёкіх падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Гэта і назвы вуліц: Перамогі, Заслонава, Матросава, Булака, Салаўёва.

Зэльвенская зямля захавала цудоўныя традыцыі. 3 1720 года ў Зэльве праводзіліся вядомыя ў свеце кірмашы. Але асаблівую славу набыў Ганненскі кірмаш. У Зэльву прыязджалі гандляры з розных краін, тут ладзіліся гандаль і забавы. Гэта вялікае свята праводзіцца і ў наш час, ягокожны год з задавальненнем чакаюць дарослыя і дзеці.

Багатая і таямнічная літаратурная скарбонка, па-свойму адметная сярод іншых талентамі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. 3 Зэльвеншчыны выйшла вельмі многа таленавітых людзей. Ад парога зэльвенскай школы праляглі ў паэзію шляхі Уладзіміра Мазго, Юркі Голуба, тут стварала свае творы Ларыса Геніюш, пісаў казкі Сяргей Чыгрын.

Мой мілы куточак акружае шмат рэк і азёр. Хвалі іх пяшчотна плёскаюцца летам. Вясной чуецца іх звонкігоман. Зімой люстраная роўнядзь вабіць да сябе аматараў катання на каньках. Восенню слізгае па вадзе жоўтае лісце.Цудоўная прырода роднага краю! Ёй немагчыма не любавацца!

Кожны чалавек любіць тое месца, дзе ён нарадзіўся і жыве, любіць родныя лясы і палі, людзей, якія яго акружаюць, любіць свой народ. I многія нашы землякі прысвяцілі свае вершы Зэльвенскаму краю, яго людзям.Хочацца прывесці радкі Алены Кароза:

Над чароўнай Зальвянкай у блакітныя высі

Пазірае пасёлак нашых мар і надзей.

У ім сучаснасцьз гісторыяй мірна спляліся.

Шмат на гэтай зямлі адбылося падзей.

Маладзее пасёлакк пад назваю Зэльва,

Асалоду жыцця ўдахнуўшы спаўна.

А ў вуліц тут назвах, у легендзе пра “зеў льва”

Ажывае сівая яго даўніна.

Падрастаюць нашчадкі і помняць пра продкаў,

Мову матчыну шчыра яны берагуць.

А гуллівыя хвалі Блакітнай Зяльвянкі

Славу Зэльвы да Нёмана горда нясуць.

Рака нараджаецца з ручаін, дрэва расце з каранёў, а чалавечая годнасць і вартасць нараджаецца ў глыбокай адданасці сваёй Радзіме, з ведання яе гісторыі, з пашаны да спадчыны, з любові да матчынай мовы.

Гэта самая неабходнаяўмова, каб “людзьміміжлюдзейпачувацца”.Таму мы заўждыпавіннылюбіць сваю малую радзіму, ганарыццаяемінулым, берагчы свой край і ніколі не забываць месца, дзе нарадзіліся і выраслі.



Пачабыт Арцём, 5”А” клас CШ №2 г.п. Зэльва



Прырода роднага краю


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка