Зьміцер дашкевіч "Тыя,хто дадзеным судзілішчсам хоча спыніць нашу палітычную дзейнасць,скажу- не спадзевайцеся."



Дата канвертавання14.02.2017
Памер37.76 Kb.
#2858

ЗЬМІЦЕР ДАШКЕВІЧ

"Тыя,хто дадзеным судзілішчсам хоча спыніць нашу палітычную дзейнасць,скажу- НЕ СПАДЗЕВАЙЦЕСЯ.".c:\users\настя\desktop\1300803627_dashkevich-5.jpg

Трыццаці гадовы лідэр зарэгістраванага ў Чэхіі беларускага грамадскага руху "Малады фронт", арганізатар акцый пратэсту супраць палітычных рэпрэсій. У лістападзе 2006 года быў асуджаны да палутара гадоў пазбаўлення волі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай няўрадавай арганізацыі. Быў вызвалены ў студзені 2008 года. 18 сьнежня 2010 г., за дзень да “выбараў прэзідэнта” Беларусі, Дашкевіч быў затрыманы па надуманным абвінавачванні(збіцці двух невядомых). У сакавіку 2011 года ён быў асуджаны на два гады. Неўзабаве пасля абвяшчэння прысуду памерла маці Дашкевіча Вольга, як адзначалі СМІ, з-за таго, што яна "моцна нервавалася і перажывала за лёс свайго сына".Мае вышэйшую адукацыю. Быў вылучаны на прэмію імя Роберта Кэннэдзі.



ЭДУАРД ЛОБАЎ

Ніколі не папрашу ворага аб памілаванні”

З 8-га класа марыў звязаць сваё жыццё з войскам. Служыў тэрміновую службу ў спецназе Віцебскага дэсанта. Там жа, у войску, пазнаёміўся з маладафронтаўцам з Гомеля, дзякуючы якому далучыўся да "Маладому Фронту". Быў абраны кіраўніком Мінскай гарадской арганізацыі МФ. Працягвае цікавіцца ваеннай справай і марыць аб адраджэнні беларускай арміі.

Затрыманы 18 снежня разам з лідэрам МФ Зьмітром Дашкевічам, абвінавачаны ў хуліганстве (арт. 339 ч.3 КК). У Жодзінскім СІЗА за адмову сведчыць супраць маладафронтаўцаў Эдуарда пагражалі перавесці ў камеру, дзе з ім жорстка расправяцца. Затым яго перавялі ў Менск на Валадарку. 24 сакавіка асуджаны на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.



МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

"Мы не будзем гуляць па сцэнары ўлады"

Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). Адзін са стваральнікаў грамадскага аб'яднання «Беларускае аб'яднаньне вайскоўцаў». Кандыдат тэхнічных навук, падпалкоўнік запасу. Узнагароджаны медалём "За бездакорную службу".

У 2005 г. быў асуджаны да 3 гадоў абмежавання волі за арганізацыю ў кастрычніку 2004 г. у Мінску вулічнай акцыі супраць афіцыйных вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндуму.

19 сьнежня 2010 г прымаў удзел у акцыі на плошчах Кастрычніцкая і Незалежнасці. Пасля жорсткага разгону мітынгу пры ад'ездзе на таксі быў заблакаваны спецназам і затрыманы. Адзін з тых, якіх Amnesty International прызнала пасля падзей на Плошчы вязнем сумлення. Прыгавараны да 6 гадоў пазбаўлення волі.



ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ



«Няхай не бянтэжыцца сэрца мае і не страшыцца»

Грамадскі актывіст, сябра Рады ГА «БАЖ»

Пачатак цікавасці да палітыкі пакладзена яго выбраннем у 10-м класе школы ў Дзіцячы рэспубліканскі парламент. Захапляўся геаграфіяй і геалогіяй. Скончыў геофак БДУ. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча і прэміі імя Васіля Быкава "За свабоду думкі".

У 1999-2003 гг. быў намеснікам старшыні Партыі БНФ. З 1999 па 2004 - старшынёй «Маладога Фронту», у цяперашні час з'яўляецца сустаршынёй аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларускі Хрысціянская Дэмакратыя". Пад час прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. быў актывістам штаба кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. Быў арыштаваны 20 снежня ў ўласнай кватэры і змешчаны ў СІЗА КДБ. У канцы снежня яму прад'яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе, а 16 мая прысуджаны да 3 гадоў "хіміі".



ЗЬМІЦЕР БАНДАРЭНКА

Не ешце атруту! Патрабуйце новых выбараў!"

Грамадскі актывіст, сябра ГА «БАЖ». Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Пад час прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. быў актывістам штаба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Быў арыштаваны 20 снежня ў ўласнай кватэры і змешчаны ў СІЗА КДБ. У канцы снежня яму прад'яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе. 26 Красавік асуджаны на 2 гады калоніі.

У пачатку верасня стала вядома, што Дзмітрый Бандарэнка намінаваны на прэмію Еўрапарламента імя Андрэя Сахарава "За свабоду думкі" па ініцыятыве польскага парламентарыя Марэка Мигальского.

У Зьмітра крытычны стан здароўя-чатыры кілы дыскаў хрыбетніка, ушчамленне трох спіннамазгавых нерваў. Была зробленая аперацыя, пасля якой пакладзена паўгадавы рэабілітацыя. Але ўлада пощитала гэта не абавязковым і Дзмітрый быў пераведзены ў калонію.



АНДРЭЙ САННІКАЎ

"Мы маем права мяняць уладу"

Быў арганізатарам шматлікіх маршаў пратэсту ў Мінску. За палітычную дзейнасць Саннікава неаднаразова арыштоўвалі, пераследвалі і збівалі. У 2008 годзе ініцыяваў грамадзянскую кампанію «Еўрапейская Беларусь», якая ставіць мэтай ўступленне Беларусі ў Еўразвяз. Лаўрэат міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне абароны правоў чалавека (2005 г.).

Адным з метадам ціску падчас следства была спроба ўладаў забраць з сям'і трохгадовага сына Даніка Саннікава.

14 мая вынесены прысуд суду: 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.Некалькі разоў этапавалі.НА дадзены момант - больш за два месяцы пра лёс Саннікава нічога не вядома.



ЯЎГЕН ВАСЬКОВІЧ

Мой святы абавязак — бараніць нацыянальныя беларускія каштоўнасці. За іх я ўмерці гатовы, бо жыццё кароткае, а радзіма вечная!”

Бабруйскі сябра Маладога Фронту.

Палітвязень Яўген Васьковіч быў прысуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі за напад на будынак аддзела КДБ у ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 года. За нібыта злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі 6 разоў змяшчаўся ў карцэр.

Адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме.

Як метад ціску-Яўгену забаранілі перапіску з Паўлам Севярынцам.



http://mfront.net/

Каталог: wp-content -> uploads -> 2012
2012 -> Прычыны паўстання: Прычыны паўстання
2012 -> Асноўныя прынцыпы здаровага харчавання школьнікаў Рэгулярны прыём ежы
2012 -> Сцэнар свята-турніра Уступ
2012 -> Абяцанне свабоды стала, несумненна, адным з наймацнейшых сродкаў сацыялістычнай прапаганды, пасееўшай у людзях упэўненасць, што сацыялізм прынясе вызваленне
2012 -> Каляндарна-тэматычнае планаванне ўрокаў беларускай літаратуры 10 клас
2012 -> Ян Матэйка “Люблінская унія”
2012 -> Каляндарна-тэматычнае планаванне ўрокаў беларускай літаратуры 9 клас


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал