Зламанае, але нязломленае пакаленне сямейныя хронік




старонка1/3
Дата канвертавання03.01.2017
Памер0.63 Mb.
  1   2   3
Зламанае, але нязломленае пакаленне
(сямейныя хронікі)
Подзвіг бацькоў сынам у спадчыну
Андрыкавец І.П.
Вайна… Адно жудаснае слова, але колькі гора і пакут яно ўвасабляе. Прайшло шмат часу з моманту яе заканчэння, зыходзіць пакаленне, якое памятае жахі гэтай страшэннай трагедыі нашага народа. Яна закранула фактычна кожную беларускую сям’ю, пакінуўшы невылечную рану ў сэрцах родных і блізкіх. Не ў кожнай сям’і былі непасрэдна ўдзельнікі ваенных дзеянняў на фронце, але былі і партызаны, і падпольшчыкі, і проста жыхары акупаваных тэрыторый, якім прыходзілася выжываць у жудасных умовах, і людзі, што зведалі на сабе ўсе жахі фашысцкіх канцлагераў.

Сотні тысяч беларусаў самааддана працавалі ў савецкім тыле, у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, забяспечвалі Чырвоную Армію зброяй, боепрыпасамі, харчовымі прадуктамі.

Адным з такіх быў і мой прадзед.



Грынцэвіч Міхаіл Андрэевіч

Дзядуля ўспамінае: “Мой бацька, Грынцэвіч Міхаіл Андрэевіч, быў прызваны 10 верасня 1939 года.






Адразу служыў на лініі Манергейма каля Фінскага заліва, пасля быў у Крыме. Вялікая Айчынная вайна застала яго ў Іране. Адтуль, калі стварылі будстрой, вазіў амерыканскія прадукты. Бацька быў шафёрам, падвозіў да перадавой боепрыпасы і бензін. Потым, калі ў 1942 і 1943 адкрыўся 2-і фронт, з Ірана ў Расію перавозіў прадукты. Сам на перадавой не быў, толькі падвозіў”.

Яшчэ дзядуля расказваў, што, калі людзей перапраўлялі з Крыма, параход, на якім яны плылі і на якім быў дзед, разбамбілі немцы. Усе людзі апынуліся ў вадзе на трое сутак. Выжылі толькі дзякуючы выратавальнаму кругу.

Мой прадзед таксама быў і пры абароне Каўказа.


Ён мае ўзнагароды:











Вярнуўся дамоў толькі у 1946 г. Фотаздымкаў з вайны няма, бо ў той час было не да гэтага. Але вось гэтыя фотакарткі зроблены ў 1946, калі ён вярнуўся дадому. На правым фотаздымку ён з маёй прабабуляй, Грынцэвіч (Паўлечка) Евай Кірылаўнай.



А бабуля расказвала пра свайго дзеда: “Яго звалі Лось Андрэй Лявонавіч. У 1943 годзе вёску Ліпляны, у якой жыў дзед, спалілі немцы. Людзі жылі ў лесе ў зямлянках. Перыядычна немцы вярталіся на месца спаленай вёскі, бо там застаўся і посуд, і бульба, якую паспелі пасадзіць. Людзі вярталіся, каб забраць усё гэта. І вось дзядуля палез на дуб, а 2 таварышы стаялі пад дубам. Яны хацелі паглядзець, што робіцца ў вёсцы. У гэты час да іх падышлі немцы. Два мужыкі ўбачылі іх раней і пачалі адыходзіць, а дзядулю не змаглі падаць сігнал, што немцы падыходзяць. Калі дзед злазіў з дрэва, яго заўважылі, а потым з крыкам “Партызан, капут” расстралялі. Пахавалі дзядулю аднавяскоўцы ноччу, каб ніхто не бачыў”.

На жаль, фотаздымкаў таксама не засталося.

Прадоўжыў дынастыю слаўных змагароў і мой дзядуля, Грынцэвіч Васілій Міхайлавіч. Ён быў дэмабілізаваны ў 1968 г. У 1972 г. атрымаў званне малодшага лейтэнанта, у 1976 г. – лейтэнанта, у 1981 г. – старшага лейтэнанта, у 1986 г. – капітана, у 1996 г. быў маёрам у танкавых войсках, а потым стаў маёрам у запасе.


Час ідзе, і не можа згінуць так проста памяць пра гора, якое прыйшло да нас многа год таму назад. Я ганаруся сваім дзядулем, ганаруся тым, что ў мяне былі такіе прадзядулі! Я ганаруся тым, что памяць пра іх жыве і будзе жыць.

Не кожны народ мае такую гераічную гісторыю. Беларускаму народу ёсць чым ганарыцца! Гэта залатыя старонкi ў летапісе нашай Бацькаўшчыны. Вялікая Айчынная вайна была ўсенароднай. Разам з усімі народамі Савецкага Саюза з гонарам выканаў свой абавязак перад Радзімай і чалавецтвам беларускі народ. Героямі станавіліся не толькі на полі бітвы… У жорсткіх сутычках з ворагам амаль кожны трэці ўдзельнік гарадскога падполля аддаў сваё жыццё за Радзіму. Вялікая Айчынная вайна поўніцца прыкладамі подзвігаў і ў тыле. Рызыкуючы жыццём, беларускі народ дапамагаў партызанам. Сяляне за сваё маўчанне расплачваліся падпаленымі хатамі, знішчэннем сем’яў. Яны паміралі ад катаванняў у турмах, на віселіцах з пятлёй на шыі ў імя таго, каб жыла і квітнела наша краіна, каб жылі, радуючыся сонцу і міру сённяшнія і будучыя пакаленні, каб чыстае неба над нашай планетай ніколі не засцілалі хмары вайны і дым пажарышчаў. Пройдуць дзесяцігоддзі, многае зменіцца, шмат фактаў вайны забудзецца, але подзвігі простых людзей ніколі не пагаснуць. След Вялікай Айчыннай вайны назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.
Па старонках жыцця
Бакуновіч А.С.
Час перагортвае старонкі гісторыі. Людзі, лёсы, падзеі – усё сыходзіць у мінулае, сціраецца. А час не чакае. Бяжыць наперад... Наперад! Толькі б паспець захаваць абрыўкі даўно мінулых гадоў. Не для сябе – для будучыні. Нагадаць, расказаць, навучыць. Паказаць тую тонкую грань, што аддзяляе нас ад забыцця. Мінулае – гэта ўрок гісторыі, з якога кожны выносіць нешта сваё.

Вайна пакінула глыбокі шрам у гісторыі нашай краіны. Яна зламала лёсы, разбурыла мары і надзеі, закранула кожную сям'ю на сваім шляху. Хоць раз, але вы чулі ў дзяцінстве апавяданні сваіх бабуль і дзядуль. Бачылі іх вочы, поўныя слёз, болю, смутку. Рукі, якія бездапаможна сціскаліся ў кулакі, быццам стрымліваючы ад парыву пачуццяў. Вы бачылі і слухалі, не разумеючы, што, пасталеўшы, будзіце шкадаваць аб тым, што падчас гэтай шчырасці думалі пра зусім староннія "важныя" справы. А час ужо выпушчаны.

Я ўпершыню пачула гэта страшнае слова ад сваёй бабулі. Яна заўсёды распавядала ваенныя гісторыі менавіта ў навальніцу. Казала, што непагадзь да гэтага часу падымае ў душы з такой цяжкасцю схаваныя ўспаміны, прымушае зноў акунуцца ва ўвесь перажыты жах. Ўспамінала, як уся яе вялікая сям'я хавалася ў склепе, дзе яны захоўвалі ежу, тры доўгія гады. Як страшна было спаць, таму што ноччу жукі маглі забрацца ў вушы. Бабуля ў жарт скардзілася, што так і не змагла пазбавіцца ад звычкі, пастаянна насіць хустку. Тады яшчэ малая, ёй запомніўся кожны дзень вайны. Яна распавядала, адвярнуўшыся ад нас, а потым некалькі хвілін маўчала. Але пасля заўсёды грэла цёплай усмешкай і пыталася, што прыгатаваць на вячэру. Гэта была моцная жанчына, якая ўмела цаніць кожны момант свайго жыцця. сканирование0001.jpg

Такіх гісторый мільёны. Трэба толькі захацець пачуць іх.

Я часта бачыла, гуляючы па парку, дзядулю, які чытае кнігу. Гэта быў інтэлігентны, акуратна апрануты чалавек з кіем. І вось, прысеўшы аднойчы побач з ім на лаўку адпачыць, мы разгаварыліся. Аказалася, што ён родам з Украіны, а ў Беларусь яго занесла вайна.

"Калі пачалася вайна, мне было пяць гадоў тры месяцы і шэсць дзён. Гэта быў 42–і год. Жыў я разам з бацькамі тады на Укра́іне. Тады гаварылі не Украіна, як цяпер, а Укра́іна. Вёска называлася Белаяроўка. Увогуле родам мы былі з Бранскай вобласці, горад Карачаў, але, калі бацьку забралі на вайнуі, малодшы брат маёй маці забраў нас да сябе.

У канцы 42–га да нас у Белояровку прыйшлі немцы. За некалькі дзён яны цалкам акупавалі вёску, дзе мы жылі. Тады ў нашай хаце пасялілася чатыры немца. Мяне, бабку маю і маці перасялілі на кухню. Так мы і жылі. Жыхароў яны без нагоды не чапалі. Застрэліць маглі, калі абразіў ці паспрабаваў нашкодзіць ім. Больш за ўсё яны не любілі цыган. Іх забівалі на месцы. Ежу адбіралі... Ды толькі больш шкоды было ад здраднікаў, якія ў іх сталі паліцаямі. Тыя маглі і застрэліць без разбору, і данесці на цябе.

Неяк адбыўся адзін выпадак. На рускага лётчыка напалі тры нямецкіх самалёта. Першы самалёт наш салдат падбіў, другі, а трэцяга падбіць ніяк не ўдавалася. Яшчэ і яго самога гэты самы трэці зачапіў. І вось рускі лётчык тараніць апошні нямецкі самалёт. Забіў, але цаной свайго жыцця. Немцы, якія назіралі за гэтым, знялі шапкі, а адзін з іх сказаў: "Вось гэта сапраўдны рускі герой. Такімі павінны быць лётчыкі".

Праз год цётка мая забрала нас усіх у Днепрапятроўск. Толькі жыццё тут лепш не стала. На вачах маёй бабкі немцы вырылі вялізны катлаван. Вакол катлавана паставілі яўрэяў. Спачатку дзяцей, потым жанчын і старых. На гэта "відовішча" тады сагналі паглядзець ўвесь горад. А потым бульдозерамі скінулі іх у яму. Цётка казала, што курган з целаў дыхаў яшчэ два тыдні. Зараз на гэтым месцы паставілі помнік

А потым быў голад. Хлеба, што выдавалі на нашу вялікую сям'ю, не хапала. Кожны спрабаваў зарабіць хоць колькі грошай. У сям'і засталіся толькі жанчыны ды дзеці. Бацька з вайны так і не вярнуўся ".

У Беларусь мой новы знаёмы прыехаў яшчэ праз пяць гадоў. Тут вучыўся, сустрэў сваю любоў, выгадаваў сыноў. Але пустоту ў душы ён так запоўніць і не змог.

Шануйце, не забывайце людзей, якія аддалі жыццё за нашу будучыню. Захоўваеце скарб, які яны падарылі нам: наша жыццё.


Вайна як месца сустрэчы
Лаўрэнава К.С.

Вайна - гэта, несумненна, выпрабаванне для кожнага, хто трапіў у яе. Некаторыя, хто застаўся жывымі, жадаюць забыць аб ёй. Але ж нельга. Чым даўжэй мы памятаем, тым пазней паўторым памылку. Ці ж увогуле не паўторым. Я раскажу вам аб лёсе маёй сям'і падчас вайны. У гісторыі маёй сям'і вайна была не толькі вялікім выпрабаваннем, але і абставінамі, што звялі разам маіх прабабулю з прадзядулем.


magmi9nqrfa.jpg
Шарай Іван Усцінавіч

el_kmakz5lo.jpg

Мой прадзед нарадзіўся ў 1910 годзе ў вёсцы Лушкі Аршанскага раёна. Яшчэ да вайны ён вырашыў прысвяціць жыццё арміі, хоць і вывучыўся на стаматолага. Усю вайну ён прайшоў у якасці медыка. Знаходзячыся ў тыле, ён, тым не менш, рухаўся за фронтам і дайшоў да Берліна. Мае званне лейтэнанта медыцынскай службы.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнамі Айчыннай вайны другой і трэцяй ступені.

Пасля вайны працаваў медыкам у арміі. Пасля 1956 года стаў зубным урачом у клінічнай бальніцы. У 1975 быў назначаны на пасаду загадчыка стаматалагічнага аддзела ў горадзе Віцебску.


Шарай Марыя Іванаўна
Нарадзілася ў 1922 годзе на Украіне ў горадзе Белая Царква. У свае 19 год вырашыла пайсці на фронт, дзе служыла медсястрой ў танкавым корпусе (пра яго быў зняты фільм "Корпус генерала Шубнікава").zowxtj0kmqi.jpg

Знаходзячыся на лініі фронта, яна выносіла раненых салдат з-пад агню. Дайшла да Берліна, атрымала званне сяржанта.

Пасля вайны скончыла Томскі горны тэхнікум Міністэрства вугальнай прамысловасці. У 1956 годзе стала працаваць на Віцебскім станкавым заводзе імя Кірава, а ў 1977 годзе выйшла на пенсію.
Яны сустрэліся вясной 45-га года, а ўжо ў канцы вайны ажаніліся.

Яны не родныя мне (мой дзед Іван быў народжаны не ад іх. Яго маці памерла яшчэ ў пачатку вайны, а бацька трапіў у нямецкі палон). Такім чынам прадзядуля з прабабуляй усынавілі майго дзеда.

Яшчэ я ведаю, што ў прадзеда была дачка ад першага шлюбу, але пасля смерці яго жонкі яе маці не аддала ўнучку і стала гадаваць сама.

Мая маці і цётка памятаюць прадзеда, іх дзеда, як чалавека прыстойнага, сумленнага, справядлівага. Яшчэ ён быў усёй душой адданы партыі. Ён быў сакратаром партыйнай арганізацыі Другой клінічнай бальніцы, праяўляў грамадскую актыўнасць. Не любіў расказваць пра ваенныя годы.

Памёр у ліпені 1986 года.

Кажуць, што мая прабабуля любіла чысціню, была занадта гаваркая, таварыская. Яе часта бачылі на пасляваенных злётах і сустрэчах.


fldghew8ci4.jpg
Хоць яна і памерла ў лістападзе 1999 года, я ні разу не бачылася з ёю. Але ж прычыны гэтага мне не вядомы.

Самае галоўнае, што вайна, якая была самым суровым выпрабаваннем, у тым ліку і на вернасць, не разлучыла іх, а толькі аб'яднала ў моцную сям'ю. Яны заслужылі сваё шчасце яшчэ там, на вайне...

У памяці нашага роду будуць жыць вечна.
Мая сям’я ў гады вайны
Макрыцкая Г.А.
Вялікая Айчынная вайна змяніла, паламала або зусім абарвала жыцці мільёнаў жыхароў нашай краіны. Яе рэха даносіцца да нас праз дзесяцігоддзі. Дзеля тых, хто змагаўся за нас, будучыя пакаленні не могуць забыць іх пакуты. Жудасныя здзекі, тое пекла, у якім жылі людзі. Але хіба страцілі яны сілу духу? Хіба скарыліся яны ворагам? Вялікай цаной дасталася перамога, і як горка часам глядзець на прыніжэнне заслуг нашых суайчыннікаў – і не толькі ў іншых краінах! Няўжо ў нашай краіне аказваюць ветэранам належную пашану? На жаль, не заўсёды. Для многіх цяпер «вайна» – нейкае абстрактнае паняцце. Але калі кожны з нас распытае сваіх бабуль і дзядуляў пра вайну, пакуты родных людзей закрануць душу. Нездарма ж заўважыў Э. М. Рэмарк : «Смерць аднаго чалавека – гэта смерць, а смерць двух мільёнаў – толькі статыстыка".

Маіх родных і блізкіх вайна таксама не абмінула. Яна не пашкадавала нікога з іх, на кожным пакінула свой ​​адбітак. Вось толькі мала іх цяпер, сведкаў мінулага, сярод нас. Я ведаю зусім трохі ад сваёй мамы, і гэта ў большасці сваёй скупыя факты, пазбаўленыя эмоцый. Аднак за імі стаяць жах, жудасць, смерць.

Саўчанка Марыя – мама маёй бабулі Алены. Яе муж, Сямён, быў кавалём, а значыць, знакамітым чалавекам у вёсцы. Вялікая сям'я жыла ў прасторным, самым лепшым доме. Гэты факт і адыграў важную ролю ў гісторыі маёй сям'і. Менавіта ў гэтым доме фашысты ўладкавалі камендатуру. Мае блізкія жылі з імі побач штодня. Бачылі немцаў кожную хвіліну. І, напэўна, нават у сне памяталі: смерць зусім блізка. Я спрабую ўявіць, проста ўявіць сабе, як можна жыць у пастаянным страху. І нават далёкага ад рэальнасці ўяўлення хапае, каб слёзы з’явіліся на вачах. Бо імкненне да бяспекі – тая ж жыццёвая патрэба, што і ежа; бо страх часам забівае ў чалавеку чалавека. Мае блізкія засталіся людзьмі. Я імі ганаруся.

Пасля вайны яны пражылі даволі доўгае жыццё. Марыя, якую ўсе звалі «баба Маня», пражыла дзевяноста гадоў і памерла ў 2001 годзе. Я памятаю яе – адзіную з маіх прабабуль і прадзядуляў. Дзіцем мне і ў галаву не прыходзіла запытаць яе пра жахі вайны. Што ж, магчыма, яно і да лепшага. Навошта вярэдзіць і без таго незагойныя раны?.. Ведаю, што фашысты падкормлівалі іх сям'ю, бо жылі ў іх доме. Горка быць абавязанымі жыццём сваім ворагам. Але хіба магла Марыя выракчы сваіх дзяцей на галодную смерць? І яе зразумее любая маці – калі толькі яна маці. Марыя выратавала сваіх дзяцей, захаваўшы пры гэтым годнасць. Яна была вялікай жанчынай. Бо нездарма мая бабуля Алена назвала свайго першага дзіцяці, дачку, у яе гонар – Марыя. Дзіўней за ўсё, што першапачаткова гэта прыйшло ў галаву не бабулі, а яе мужу, майму дзядулю Пятру. Падаецца, што ён вельмі Марыю-старэйшую паважаў.

Дзядуля, Макрыцкі Пётр Міхайлавіч, нарадзіўся 10 ліпеня 1941 г., ужо пасля пачатку вайны. Пра яго бацькоў ні я, ні мае бацькі практычна нічога не ведаем. Захаваўся толькі закураны фотаздымак прадзеда Міхаіла з надпісам на адвароце «Макрицкой Тане Леонов.». На фотаздымку ён у ваеннай форме, але я не ведаю, ці быў гэта фотаздымак менавіта ваеннага часу.

Як бы там ні было, мы пра гэта наўрад ці даведаемся: вайна загубіла бацькоў дзеда, і ён застаўся сіратой. Прадзед Міхаіл стаў героем у нашых вачах, вачах яго нашчадкаў: ён быў камандзірам танка, прайшоў вайну амаль што да канца, але загінуў у 1945 годзе. Дзеда выхавала родная бабуля, прычым выхавала годным чалавекам, якога паважаў літаральна кожны, хто хоць трохі ведаў яго. Аднак наўрад ці галоднае дзяцінства прайшло бясследна, напэўна, яно падарвала здароўе дзядулі... І ўсё ў тым


жа, далёкім ужо 2001 годзе, 18 кастрычніка, ён памёр ва ўзросце 60 гадоў. Жыць бы яшчэ ды жыць... Я так мала ведала яго, хоць горача любіла.
http://cs314530.vk.me/v314530159/6972/pvsz0wzhixg.jpghttp://cs314530.vk.me/v314530159/6957/uvokx0-_px0.jpghttp://cs314530.vk.me/v314530159/6950/3s8ehpnlkoo.jpg


Той самы фотаздымак

Прабабуля Марыя

Аднак самы жорсткі адбітак вайна пакінула на сястры Марыі, Мішчук Ганне. На дваццаць гадоў была яна маладзейшая за сваю сястру, а значыць, была падлеткам у час вайны. Усім маім астатнім блізкім было лягчэй, чым ёй. Яны былі дома. На Радзіме. Так, апаганенай захопнікамі, але ўсё ж Радзіме! А Ганну спасціг лёс многіх падлеткаў таго часу: немцы захапілі яе ў палон і пагналі ў Нямеччыну. Я не магу слухаць пра тыя жахі, якія ёй давялося перажыць. Не магу таму, што астатнія мае блізкія ўсё ж здолелі здабыць душэўную раўнавагу ў мірны час, пакінуўшы пекла ззаду. Ганну ж вайна зламала. Ніколі не стала яна ранейшым чалавекам. Яна вярнулася ў Беларусь, хоць немцы, у якіх яна служыла, прапаноўвалі ёй застацца. Але хіба магла яна жыць там, дзе ёй прычынілі столькі болю?.. Сярод таго народа, які  забіваў яе ўласны?.. Аднак і пасля вяртання не здабыла яна спакою. Распавядалі, быццам Ганна забылася на сваю родную мову і размаўляла на нямецкай. Што ж павінен перажыць чалавек за некалькі гадоў, каб затым зноў вучыць родную мову, у якім страху ён увесь час знаходзіўся? Немагчыма зразумець: усё ўяўнае намі – толькі цьмяныя цені таго пастаяннага жаху, у якім жылі людзі. Усё жыццё, нешчаслівае жыццё Ганну пераследавалі перажытыя ёй жахі. Часам яны цалкам захоплівалі яе розум. І не было ў яе таго, хто мог бы адцягнуць Ганну ад пакутлівых успамінаў. Дзяцей. Пасля жыцця ў палоне здароўе яе было падарвана. І калі я чую фразу «няшчасны чалавек», то перш за ўсё ўспамінаю пра яе, бабуліну цётку Ганну. Яна памерла ў той жа фатальны для нашай сям'і 2001 год, у першы дзень вясны…

І колькі іх, жахаў вайны, яшчэ давялося перажыць маім блізкім? Не забуду я апавяданняў бабулі Алены пра загінулых сваякоў, якіх мне ніколі не было наканавана пазнаць. Не забуду апавяданні мамы пра прабабку Мажэйкіну Крысціну і яе дачку, маю бабулю Грудзіну Любоў Фёдараўну: яны былі вымушаны збіраць пыл аднаго з мясцовых заводаў, дзе ўтрымліваўся крухмал, і пячы з яго ляпёшкі. Шмат іх, такіх апавяданняў, якія не наканавана забыць... Але дакладна таксама не забуду я, што мае блізкія былі ў ліку пераможцаў. Яны не здаліся. Я захапляюся імі. Такімі продкамі варта ганарыцца. І кожны з нас мае такіх продкаў, бо за спіной у беларусаў – агульнае гістарычнае мінулае, агульная вайна. І нашы нашчадкі, як і мы, павінны памятаць нашых герояў. Мы абавязаны зрабіць для гэтага ўсё.
Развеяны яны, нібы дым, па свеце
Максіменка Паліна Сяргееўна
Вуліца братоў Максіменкаў

Мой дзед, бацька майго бацькі, Павел Паўлавіч Максіменка жыў з сям'ёй у Чарнігаўскай вобласці, у вёсцы Асавец. У яго было 3 старэйшыя браты: Пётр, Сцяпан і Іван. Самы старэйшы, Пётр, быў афіцэрам Чырвонай Арміі і да пачатку вайны служыў на мяжы. Сярэдні, Сцяпан, таксама служыў у Чырвонай Арміі перад вайной. Івану было 17 гадоў. Калі пачалася вайна, старэйшы брат загінуў, абараняючы мяжу. Другі (Сцяпан) трапіў у акружэнне і яго забралі ў палон. Ён некалькі разоў спрабаваў бегчы, за што ў выніку быў расстраляны. Малодшага дэмабілізавалі, калі немцы былі на подступах да Кіева. Салдаты не былі добра падрыхтаваны. Іх нават не паспелі апрануць у ваенную форму, зброі выдалі мала і на ўсіх яе не хапала. Абараняючы Кіеў, Іван загінуў. Пасля вайны, калі ў Асавец вярнуліся з вайны аднавяскоўцы і расказалі пра лёс братоў, было вырашана назваць вуліцу, дзе яны ўсе жылі, вуліцай братоў Максіменкаў. Так яна і называецца да гэтага часу.



3.jpg

Хата, у якой жыла сямя перад вайной

Украіна, Чарнігаўская вобл., вёска Асавец, вул. Братоў Максіменкаў


Падчас акупацыі

У Першую сусветную вайну Украіну акупавалі немцы, таму прабабуля Улляна, маці трох маіх загінулых дзядуляў, ведала, што будзе. Калі ў Першую сусветную немцы акупавалі вёску, яны выбіралі самыя чыстыя і акуратныя хаты, а ўсю сям'ю выганялі ў хлеў. Перад тым, як прыйшлі немцы (ужо падчас Другой сусветнай), яна спецыяльна не прыбіралася ў хаце, а суседка вырашыла ўсё зрабіць наадварот. План спрацаваў. Немцы не сталі займаць гэты дом, пасяліліся ў суседкі.



812.jpg

Бабуля Улляна з маім бацькам Сяргеем
Дзед Павел Паўлавіч распавядаў, што немцы (простыя салдаты на пастоі) кармілі дзяцей шакаладам. Але ў канцы вайны, калі немцы адступалі, у Асавец зайшлі зондэркаманды, якія спальвалі хаты, масты. Усяму сялу прыйшлося хавацца ўцёкамі. Мая сям'я бегла праз агароды, услед ім стралялі немцы. Прадзед, які ваяваў у Першую сусветную, закрыў сабою свайго сына Паўла (майго дзеда) ад кулі. На шчасце, тая куля нікога не зачапіла.

4.jpg

Павел Паўлавіч Максіменка, мой дзед, старэйшыя браты якога загінулі падчас вайны
Дырэктар дзіцячага дома

Бацька маёй бабулі, Міхаіл Афанасьевіч Жукаў, быў сельскім настаўнікам рускай мовы, з беднякоў. У 30-ыя гады, ратуючыся ад голаду, ён з сям'ёй з'ехаў з Горкаўскай вобласці (Расія) у Сібір, г. Абакан. Побач было сяло Шушанскае, у якім да рэвалюцыі ў ссылцы быў Ленін. Прадзядуля працягнуў выкладаць. Калі пачалася вайна, яго прызвалі на фронт. Ён быў сувязістам і ваяваў пад Масквой. Аднойчы яго адправілі з таварышам аднаўляць сувязь. Калі яны паўзлі па полі, немцы іх заўважылі і пачалі абстрэльваць з мінамёта. Прадзед скокнуў у варонку ад снарада, але побач выбухнула міна і яго параніла мноствам аскепкаў. Яго выцягнулі з поля і даставілі ў медсанбат. Калі прадзед ляжаў на аперацыйным стале, доктар сказаў, што ў яго асколкам перабіты глядзельны нерв і раздроблена кісць правай рукі і што яму трэба ампутаваць руку і выдаліць вока, каб застацца ў жывых. Не здолеўшы змірыцца з такой доляй, ён збег з медсанбата. І выжыў. Вока не бачыла, а рука была знявечаная і не рухалася. Пасля шпіталя яго дэмабілізавалі. Ён вярнуўся дадому з медалём за адвагу. А ў гэты час у Абакан эвакуіравалі Смаленскі дзіцячы дом. Яму як былому настаўніку прапанавалі стаць дырэктарам. Ён пагадзіўся. Прадзед працаваў дырэктарам і заадно выкладаў рускую мову і літаратуру. А мая бабуля, Людміла Міхайлаўна, дапамагала яму правяраць сшыткі і пісаць паперы, таму што сам ён гэтага рабіць не мог з-за параненай рукі.7.jpg



Прадзед Міхаіл з прабабуляй Аляксандрай Бабуля Людміла Міхайлаўна Максіменка9.jpg
Так мы і апынуліся тут6.jpg
Бабуля Лідзія Міхайлаўна Жукава
У 44-ым годзе Ліда, старэйшая дачка майго прадзеда Мішы, была заклікана ў войска. Ёй прапанавалі альбо ісці на фронт сувязісткай, альбо ўладкавацца ў НКУС. Прадзед адгаварыў яе ад фронту, таму што паспеў убачыць на вайне занадта шмат жахаў. Ліда патрапіла ў Мінск, калі яго вызвалялі. Заязджаючы ў горад, падраздзяленне патрапіла пад бамбёжку. Яны ўладкаваліся ў нейкім доме і знайшлі там некрануты накрыты стол. Немцы, мабыць, збіраліся паабедаць, але вымушаныя былі хутка адступіць, калі Чырвоная Армія заняла Мінск. Ліда займалася ў межах сваёй арганізацыі аднаўленнем савецкай улады і навядзеннем парадку на зноў вызваленай тэрыторыі, а менавіта: стварала зноўку мясцовыя органы ўлады, лавіла дэзерціраў, шпіёнаў, марадзёраў. Потым яна стала служыць у ЗАГСе сакратаром. А ў 45-ым годзе Лідзія Міхайлаўна забрала ў Мінск з Сібіры ўсю сваю сям'ю. Так мы і апынуліся тут.
  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка