Змест практычных заняткаў ў летнюю сесію па дысцыпліне Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання для студэнтаў 2 курса завочнай формы атрымання адукацыі факультэта педагогікі і псіхалогіі спецыяльнасці 1-01 02 01 Пачатковая адукацыя




Дата канвертавання24.11.2017
Памер77.59 Kb.
Зацвярджаю

Пратакол пасяджэння кафедры

ад «24»_мая_2016 г. № _6

Заг. кафедры філалогіі



_____________ Т.М.Пучынская
Змест практычных заняткаў ў летнюю сесію
па дысцыпліне «Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання для студэнтаў 2 курса завочнай формы атрымання адукацыі факультэта педагогікі і псіхалогіі спецыяльнасці 1-01 02 01 Пачатковая адукацыя (НОзс-21)

Практычныя заняткі №1
Тэма 1. Методыка навучання грамаце (2 г.)

План


  1. Сістэма заняткаў на асноўным этапе навучання грамаце.

  2. Змест, задачы, важнейшыя асаблівасці навучання чытанню і пісьму ў залежнасці ад будовы буквара.

  3. Артыкуляцыйныя прыёмы выдзялення зычных і галосных.

  4. Падзел слоў на склады, знаёмства з націскным складам.

  5. Аналітыка-сінтэтычныя практыкаванні, іх значэнне ў выпрацоўцы навыкаў чытання і пісьма.

  6. Тыпы ўрокаў навучання грамаце, іх структура ў асноўны перыяд навучання грамаце.

  7. Паслябукварны перыяд навучання грамаце, яго задачы, тэматыка чытання, структура ўрокаў.


Літаратура

  1. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах: вуч. дапаможнік для фак. педагогікі і методыкі пачатковага навучання пед. ін.-таў / Я. М. Івашуціч, М. П. Лукашук, Б. В. Пятровіч, А. П. Шанько; пад рэд. А. П. Шанько. – Мн.: Выш. шк., 1986. – 408 с. — С. 10 – 19, С. 31 – 35, С. 62 – 68.

  2. Буквар: старонка за старонкай: Метад. распрац. да буквара А. Клышкі / А. Р.  Бязручка; Пад рэд. Г. І. Верашчака. — Мн.: УП “Рэд. навук.-метад. часоп. “Пачатковая школа”. 2002. — 120 с.

  3. Клышка А.К. Буквар: дзень пры дні: вучэб.-метад. дапаможнік. – Мн.: ТАА “Юніпрэс”, 2000. – 128 с.

  4. Старжынская, Н.С. Займальны матэрыял па навучанню грамаце / Н. С. Старжынская.  Мн., 1989.

  5. Старжынская Н.С. Навучанне дашкольнікаў гукавому аналізу слоў / Н.С.Старжынская // Народная асвета.  1981.  № 5.


Заданні:

Аналіз праграмы па навучанні грамаце:

1. Вызначце, якія перыяды выдзяляюцца ў навучанні грамаце.

2. Пералічыце, з якіх раздзелаў складаецца праграма па навучанні грамаце.

3. Назавіце, што павінны ведаць дзеці ў канцы падрыхтоўчага перыяду.

4. Вызначце, якія новыя ўменні і навыкі набываюць вучні ў букварны перыяд навучання грамаце.

5. Параўнайце, чым адрозніваюцца ўрокі пазакласнага чытання ад класнага.

6. Вызначце, якія практыкаванні па развіцці мовы праводзяцца ў перыяд навучання грамаце.

7. Зрабіце вывад, што павінны ведаць і ўмець дзеці ў канцы першага класа.


Аналіз буквара:

1. Укажыце прынцыпы пабудовы буквара.

2. Зрабіце аналіз старонак буквара: с. 6–7 (падрыхтоўчы перыяд), с. 50–51 (асноўны перыяд), с. 134–135 (паслябукварны перыяд):

1) падабенства і адрозненне структуры і зместу старонак;

2) віды нагляднасці, змешчанай на старонках;

3) тэкставыя матэрыялы;

4) віды займальнага матэрыялу;

5) матэрыял, прызначаны для работы па развіцці маўлення вучняў.

3. Пазнаёмцеся з артыкулам, у якім змешчана інфармацыя Анатоля Клышкі пра стварэнне буквара, і вызначце, у чым праявілася наватарства аўтара:

«Назва гэтай кнігі –буквар – нарадзілася ў Беларусі. У 1618 годзе ў друкарні Святадухава брацтва ў нашым горадзе Іўі была выдадзена кніга пад назваю «Букварь языка славенска». У 1631 годзе вядомы выдавец Спірыдон Собаль падтрымаў гэтую назву сваёю кнігаю, выдадзенай у Куцейне. Так і пайшло гэтае слова – у рускую мову, украінскую, балгарскую, серба-харвацкую… Праўда, у Беларусі пазней выкарыстоўвалі слова «лемантар» ад лацінскага «элементарыус» – пачатковы. А згаданае слова, у сваю чаргу, паходзіць ад пачатковых літар другога раду лацінскага алфавіта LMN. Якраз з гэтых літар і пачыналі ў старажытнасці навучанне грамаце.

Першыя нашы буквары – гэта і самшытавы грабеньчык з кірыліцкімі літарамі на ім, які зберагаецца ў брэсцкім музеі. І скарынаўскі пераклад «Псалтыры», па якой у тыя часы навучаліся грамаце. Побач з вялікімі каляровымі літарамі ў пачатку раздзелаў Скарына змясціў малюнкі прадметаў, назвы якіх пачыналіся з гэтых літар, – прынцып, які выкарыстоўваецца і ў наш час… Увогуле, з 1590-га да 1653-га ў Беларусі выйшла 16 элементарных падручнікаў – болей за палавіну ўсіх выданняў на ўсходнеславянскіх землях…Вядома ж, буквар Сімяона Полацкага, па якім сам аўтар вучыў дзяцей рускага цара. У тым ліку кіраваў навучаннем і маленькага Пятра Першага…«Беларускі лемантар» Цёткі (1906) адыграў вялікую ролю ў развіцці беларускай школы. А 1911 год. У туберкулёзнай гарачцы, пры штодзённай 38-градуснай тэмпературы, Максім Багдановіч задумвае каляровы буквар. Неажыццёўленая мара вялікага паэта, якая рэалізуецца толькі ў нашы пасляваенныя гады! А буквар для дарослых: БССР першая сярод саюзных рэспублік ліквідавала непісьменнасць…

Калі ў 1968 годзе Міністэрства асветы аб’явіла конкурс на новы буквар, я працаваў у нашым старэйшым часопісе «Полымя», галоўным рэдактарам якога быў Максім Танк. Неяк, вярнуўшыся з пасяджэнняў Генеральнай Асамблеі ААН, ён сказаў, што дзяржаўным народам прызнаецца народ, які мае свае герб, гімн, сцяг, буквар, энцыклапедыю, каляндар. Мяне здзівіла такое прызнанне значэння буквара. А да ўсяго буквар Надзеі Сіўко, па якім займаліся трое маіх дзяцей, мне апрыкраў – ненатуральная, калькаваная мова, нудотныя тэксты…

І я ўзяўся за напісанне свайго «Буквара» і… перамог. А з 1968 года мой буквар штогод выходзіў, дапрацоўваючыся, перапрацоўваючыся ад выдання да выдання аж да 2010 года. Цяпер выдаецца раз у некалькі гадоў, як і іншыя падручнікі, хоць па ім штогод вучацца дзеці. У школах з беларускай мовай навучання ён адзіны, у адрозненне ад рускага буквара, у якога ёсць спаборнік, хоць, як паказала дзяржаўная экспертыза, тэхніка чытання ў дзяцей, якія вучыліся па маім буквары, на трэць вышэйшая, чым у тых, хто навучаўся па «Букварю» Н. Сторажавай.

Вядома ж, тады, у 1968 годзе, перш чым узяцца за працу, я перачытаў каля 500 буквароў рознага часу на беларускай, рускай, украінскай, польскай, нямецкай мовах, якія былі ў Дзяржаўнай бібліятэцы, грунтоўна пазнаёміўся з сотнямі метадаў навучання грамаце, якія былі сабраны дарэвалюцыйным метадыстам Паульсанам. Гэтая праца працягвалася і пасля выхаду майго «Буквара». Калі хто са знаёмых ехаў за мяжу, я прасіў яго прывесці гэты першы школьны падручнік.

Найпершы клопат быў – гэта тэксты. У букварах пачатку ХХ стагоддзя яны з’яўляліся ў паслябукварны перыяд, калі пройдзены ўсе літары, засвоены розныя тыпы складоў. А так – слупкі слоў ды асобныя, не звязаныя між сабою сказы.

Вельмі цяжка даць якасны і зразумелы тэкст, калі пройдзена ўсяго некалькі літар. Мажлівасцей мала, а патрабаванняў шмат. Скажам, прыдумай тэкст, ды яшчэ з выхаваўчым ухілам. І каб словы былі не даўжэйшыя, чым двухскладовыя, і з адкрытымі складамі (зычны + галосны). А ў цябе чатыры зычныя літары (м, н, ш, х) і дзве галосныя (а, ы).

Памятаецца, б’юся я над тэкстам, ніяк не выходзіць. І вось раптам нешта атрымліваецца: «Мама, мама! Наша Маша на шашы. На шашы машыны… Ах, ах!». Я ўсцешаны, і ўяўляецца малюнак да гэтага – хлопчык, устрывожаны за сваю сястрычку, бяжыць да мамы. І настаўнік можа правесці гутарку з вучнямі, як паводзіць сябе пры дарозе… Якая мне радасць!

Буквар – першае свядомае далучэнне дзіцяці да роднай мовы. І мне хацелася, каб яно палюбіла родную мову. Каб буквар быў займальнай кніжкай для чытання, каб у ім былі вартасныя тэксты, якія маглі б вытрымаць шматразовае чытанне іх на ўроках… А мне хацелася, каб у гэтым першым падручніку знайшлося месца гумару, жарту, казцы, загадцы, лічылцы, прыказцы, прымаўцы, народнай прыкмеце, рэбусу. Каб там былі гульні з гукамі, літарамі, словамі. Каб дзіця адчула, як словы пераасэнсоўваюцца, як ад адных нараджаюцца другія. «Даўней людзі пісалі гусіным пяром. Ад яго і назва – пяро, хоць цяпер яно сталёвае (шарыкавыя ручкі тады яшчэ не былі ў школьным ужытку). Нашы прадзеды пісалі яшчэ і алавянай палачкай. Здагадайцеся, адкуль пайшла назва алоўка?». Мне хацелася, каб дзіця, услухоўваючыся ў родныя словы, хоць раз задумалася над аднакаранёвасцю слоў: «Вунь у мох зашыліся махавікі. А там пень абляпілі апенькі». Або каб вучань проста адчуў алітарацыю – паўтор зычных гукаў. Напрыклад: «Нарач. Вечар. Хутка ноч. Шапоча чарот. То крыкне сыч, то заплача сава», – гэта на літару «ч».

Я імкнуўся, каб у гэтай кнізе былі тэксты самыя розныя – лірычныя, апавядальныя, апісальныя, навукова-папулярныя. Пра нашу Беларусь, пра Мінск, пра Францыска Скарыну, пра Янку Купалу і Якуба Коласа, пра слуцкія паясы, пра нашы народныя святы, пра ветлівыя звароты, пра прыроду… І няхай будзе шмат вершаваных радкоў, бо вершаванае слова, западаючы ў памяць, можа больш чым што вучыць мове, спрыяць яе засваенню.

Неўзабаве пасля выхаду буквара на Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі СССР мой беларускі «Буквар» атрымаў срэбны медаль акурат за тэксты. Украінскія калегі нават пазычылі некалькі для свайго «Буквара», у прыватнасці вышэй згаданы тэкст пра пяро і аловак, і прыслалі мне з удзячнасцю свой буквар. Для мяне гэта было радасна і прыемна. Пасля быў і залаты медаль на Лейпцыгскай міжнароднай кніжнай выставе» .



Аналіз пропісей:

11. Вызначце, якія старонкі пропісі прызначаны для выпрацоўкі ўмення прытрымлівацца радка, правільна размяшчаць і трымаць пісьмовыя прыналежнасці, весці прамую лінію і закругляць яе, суадносіць даўжыню ліній.

12. Падбярыце старонкі пропісі, на якіх прапануюцца заданні па напісанні асноўных элементаў літар.

13. Вызначце, якому перыяду навучання грамаце адпавядаюць старонкі з заданнямі на пісьмо асобных літар без злучэння з іншымі.

14. Вызначце і растлумачце чарговасць вывучэння літар у буквары і пропісях.

15. Прааналізуйце практыкаванні на злучэнне літар, складоў, цэлых слоў і вызначце, з якой мэтай яны прапануюцца.

Аналіз дапаможніка для настаўнікаў:

16. Вызначце, ці можна лічыць дапаможнік канспектамі ўрокаў.

17. Прааналізуйце 41-ю старонку буквара. Падумайце, як працаваць з розным матэрыялам. Вызначце функцыянальнае прызначэнне заданняў. Знайдзіце ў дапаможніку для настаўнікарэкамендацыі да правядзення ўрокаў і прачытайце. Вызначце, якое значэнне мае дапаможнік.

18. Зрабіце вывад, што ўласціва вучэбна-метадычнаму комплексу па навучанні грамаце.


Практычныя заняткі № 2
Тэма 2. Метады i прыёмы навучання беларускай мове (2 г.)

План


1. Развіццёвае навучанне пры засваенні законаў і правілаў фанетыкі, словаўтварэння, граматыкі і правапісу з апорай на дыдактыка-метадычныя прынцыпы.

2. Асноўныя метады і прыёмы навучання беларускай мове: паведамленне, слова настаўніка; назіранні за моўнымі з’явамі, іх аналіз, абагульненне і вывад; работа з падручнікам, табліцамі і іншым вучэбным матэрыялам; самастойная праца вучняў; розныя віды граматычнага разбору; практыкаванні творчага характару


Літаратура

1. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах: вуч. дапаможнік для фак. педагогікі і методыкі пачатковага навучання пед. ін.-таў / Я. М. Івашуціч, М. П. Лукашук, Б. В. Пятровіч, А. П. Шанько; пад рэд. А. П. Шанько. – Мн.: Выш. шк., 1986. – 408 с. — С. 94– 98.

2. Буквар: старонка за старонкай: Метад. распрац. да буквара А. Клышкі / А. Р. Бязручка; Пад рэд. Г. І. Верашчака. — Мн.: УП “Рэд. навук.-метад. часоп. “Пачатковая школа”. 2002. — 120 с.

3. Клышка А.К. Буквар: дзень пры дні: вучэб.-метад. дапаможнік. – Мн.: ТАА “Юніпрэс”, 2000. – 128 с.

4. Сторажава, Н. А. Мова твая і мая: Вучу дзяцей па-беларуску / Н.А. Сторажава. Мінск : Выдавец А. Ванін, 1993. – 80 с.

5. Трановіч, Т.М. Фарміраванне маўленчых навыкаў / Т.М.Трановіч // Народная асвета. — 1988.— № 2.




кладальнік В.М. Шавель


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка