Змест: Уступ безэквівалентная лексіка беларускай мовы Спосабы перадачы безэквівалентнай лексікі на іншую мову Семантычнае разыходжанне пры запазычанні Беларускія рэаліі Марфалагічныя асаблівасці




старонка1/4
Дата канвертавання12.03.2017
Памер0.61 Mb.
  1   2   3   4



Змест:

  1. Уступ………………… ………………………………………………...3

  2. Безэквівалентная лексіка беларускай мовы………………………….6

2.1. Спосабы перадачы безэквівалентнай лексікі на іншую мову….10

2.2. Семантычнае разыходжанне пры запазычанні…………………13

2.3. Беларускія рэаліі…………………………………………………..16

2.4. Марфалагічныя асаблівасці………………………………………24



3. Заключэнне. …………………………………………………………..29

4. Спіс літаратуры……………………………………………………….31

5. Дадатак…………………………………………………………………33

Уступ


“Многімі стагоддзямі складвалася, шліфавалася і ўзбагачалася беларуская мова на нашай зямлі. Тысячы і тысячы людзей слоўца да слоўца, гук да гука, песню да песні збіралі і зберагалі гэты неацэнны скарб. І кожнае пакаленне хацела і старалася дабавіць да яго штосьці сваё, дарагое, вартае доўгай памяці. Мільёны прыходзілі ў гэты свет і пакідалі яго з матчыным словам на вуснах. І ніколі не было ў крыўду ні суседзям, ні сябрам, ні далёкім заморскім насельнікам, бо і ў іх была свая мова, непаўторная і любімая, якая таксама суправаджала іх ад калыскі да труны. А пасяляючыся на чужой зямлі, продкі нашы сваім абавязкам лічылі прыняць новае для іх слова і падзяліцца сваім. Такія традыцыі, такія няпісаныя законы яны перадалі нам. І сёння мы не можам не памятаць гэтага, не раіцца з тымі, хто жыў да нас. Не мы стварылі нашу мову, і нам трэба вельмі асцярожна абыходзіцца з ёю, каб не абразіць волю і вопыт тых беларусаў, што адышлі ў гісторыю чалавецтва. За кожным словам – іх жыццё, іх надзеі, іх пакуты і кроў, іх мудрасць і запавет”. (Г.Бураўкін. “Закон, падказаны нам жыццём”)

Самабытнасць, непаўторнасць беларускага народа выяўляецца ў здабытках яго культуры. Адметная форма нашай культуры – беларуская мова. Гэта мова карэннага насельніцтва, самастойнай, незалежнай дзяржавы, “адзежа душы” (Ф.Багушэвіч). Сродкамі беларускай мовы, якая існуе ў вуснай і пісьмовай формах, адлюстроўваюцца нормы народнай маралі, выказваюцца самыя глыбокія думкі і найтанчэйшыя адценні пачуццяў. Яшчэ ў 20 стагоддзі беларуская пісьменніца Цётка, звяртаючыся да сваіх сучаснікаў і нашчадкаў, папярэджвала: “Бедны той, хто, апрача грошай, апрача багацця, каторае пры першым няшчасці счэзне дазвання, не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее,- гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы…”. Добра, калі чалавек ведае шмат моў, але найперш неабходна валодаць родным словам і мовай таго народа, на зямлі якога жывеш. Інакш будзе цяжка па-сапраўднаму далучыцца да багатага жыццёвага вопыту беларусаў, да вынікаў пазнавальнай дзейнасці мудрага і руплівага народа. Шанаваць і аберагаць беларускую мову – абавязак кожнага, хто жыве ў Рэспубліцы Беларусь.

Беларуская мова – адна з найбольш старажытных еўрапейскіх моў.У працэсе развіцця ў ёй акрэсліліся выразныя фанетычныя і граматычныя, лексічныя асаблівасці. У гэтай працы нам хацелася звярнуць увагу на адментасць, непаўторнасць семантычнага зместу лексікі. У навуковай літаратуры падкрэсліваецца вялікае культурнае і палітычнае значэнне агульнага лексічнага фонду ў розных мовах. Але лінгвіст павінен бачыць пастаянную дыялектыку агульнага і адметнага. Такім чынам вывучэнне нацыянальнай лексічнай спецыфікі ўяўляецца відавочнай і больш важнай ў лінгвістычным аспекце. Менавіта з нацыянальнай адметнасцю лексікі звязана праблема вар’іравання аб’ёму значэння суадносных слоў у розных мовах. Вялікую цікавасць выклікае таксама пласт слоў беларускай мовы, нацыянальная адметнасць якіх выяўляецца ў немагчымасці знайсці ім іншамоўны аднаслоўны адпаведнік. “Мова павінна валодаць велізарнымі камунікатыўнымі і выяўленчымі здольнасцямі, што немагчыма без такіх жа значных, чыста нацыянальных асаблівасцей, без своеасаблівай індывідуальнай “непаўторнасці” мовы” (Будагов Р.А. Филология и культура. М., 1980. С.131). Рысы непадобнасці, нацыянальнага “твару” мовы цяжка пераацаніць.

У лексіцы беларускай мовы, як і іншых нацыянальных мовах, можна вылучыць шэраг слоў, якія ў рускамоўным дачыненні не маюць аднаслоўнага адпаведніка. Патрэбы перакладчыцкага характару вымушаюць перадаваць семантыку такіх слоў, аб’ём паняцця, што яны абазначаюць, і эмацыянальныя адценні не словамі, а словазлучэннямі (зваротамі) рускай мовы. Такія словы вызначаюцца навуковым паняццем “безэквівалентныя”- гэта значыць, “якія не маюць адпаведніка”, і менавіта засваення лексічнага запасу і ў перакладчыцкай практыцы.1



БAPABIHA, -ы, ж. 1. Boзвышeнный yчacтoк лeca в бopy. Kacmycь yзяў кoш i з paдacцю naвёў Яcъкy нa знaёмыя гpыбныя бapaвiны. C.Aлeкcaндpoвiч. 2. Moлoдoй cocнoвый лec. Cкpoзь галіны цiкye мecяц мaлaды, a дзecь з cyceдняй бapaвiны кpычыць caвa нa ўce лaды.Я. Koлac.

БЕЗЛIЧ, -ы, ж. Heиcчиcлимoе мнoжecтвo. Абапал грyваcцiлicя mo нiзкiя, mo выcoкiя бyдынкi з бeзлiччy вoкнаў, балкoнаў, шыльдаў... В. Быкаў.

BEЧАРАBАЦЬ, нeзак., разм. Koрoтать время вeчeрoм. Гэта я з mабoй вeчарyю, myманамi цябe я чарyю... Г.Бyраўкiн.

Такім чынам безэквівалентныя словы – арыгінальная, цікавая і недаследаваная з’ява беларускай мовы, у іх закладзены значныя камунікатыўныя і выяўленчыя магчымасці. Варта спрыяць таму, каб абсяг іх ужывання не звужаўся і беларуская мова не мела прыкрых страт.2

У сувязі з гэтым аб’ектамі даследавання з’яўляюцца слоўнік Ірыны Шкрабы “Самабытнае слова”, мастацкая літаратура, сродкі масавай інфармацыі, творы публіцыстычнага стылю, гутарковая мова, а прадметам даследавання- безэквівалентная лексіка.

Мэта маёй работы – даследаваць безэквівалентную лексіку беларускай мовы.

Задачы даследавання:


  1. Апісаць безэквівалентную лексіку беларускай мовы.

  2. Акрэсліць праблемы пераклада безэквівалентнай лексікі з беларускай мовы на рускую.

  3. Растлумачыць спосабы перадачы безэквівалентнай лексікі на іншую мову ( у дачыненні да рускай).

  4. Вызначыць семантычнае разыходжанне пры запазычанні і марфалагічныя асаблівасці.

Вырашэнне пастаўленых задач складае асноўны змест дадзенай работы. Такім чынам, яна мае адначасова тэарытычны і апісальна-практычны характар. Практычная значнасць даследавання заключаецца ў тым, што атрыманыя вынікі могуць быць выкарыстаны на факультатыўных занятках на тэму: “Беларуская традыцыйная культура ў люстэрку мовы”, “Мова і культура”, “Аснова вучнёўскай даследчай працы”.

Метадамі даследавання з’яўляюцца:

  1. Аналітычны: аналіз навуковай літаратуры па тэме даследавання, навуковых канцэпцый ў сучасных даследаваннях, моўных і тэкставых матэрыялаў;

  2. Абагульнення і сістэматызацыі: абагульнены і сістэматызаваны погляды розных даследчыкаў і фактычныя матэрыялы ў двух мовах.

  3. Тлумачэння і апісання: даецца тлумачэнне і апісанне слоў, якія належаць да беларускай безэквівалентнай лексікі.

  4. Супастаўляльны: моўныя і культурныя з’явы разгледзены праз прызму ўспрыняцця гэтых з’яў носьбітамі другой мовы, прадстаўнікамі іншай культуры.

Пасля знаёмства з навуковай літаратурай па гэтай праблеме , можна зрабіць вывад, што выбраная тэма вывучана недастаткова. Але можна назваць такіх даследчыкаў, як А.С. Дзядова, В.М. Ляшук, Г.М.Старасціна, Н.П. Даўбешка, якія таксама цікавяцца гэтай праблемай і прысвяцілі ёй свае працы.

2.Безэквівалентная лексіка беларускай мовы.
Лексічны склад розных моў неаднолькавы. Нягледзячы на тое, что большасць слоў любой мовы мае больш ці менш дакладныя суадносіны ў іншых мовах (калі б гэта было не так, ніякі пераклад быў бы немагчымы), у кожнай мове ёсць некаторая колькасць лексікі, якая ўласціва толькі ёй і не мае аналагаў у іншых мовах. Такая лексіка называецца безэквівалентнай. Вылучаюцца тры групы безэквівалентнай лексікі:

Першая група - гэта этнаграфізмы. Этнаграфізмамі называюць словы, якія абазначаюць прадметы і паняцці, якія існуюць толькі ў жыцці дадзенага народа і невядомы іншым народам.1

Прыкладамі этнаграфізмаў у беларускай мове могуць служыць такія словы:



AДЖOH, -y, м., ycm. Oтpaбoткa нa жaтвe или нa пoлe зa ycлyгy, ccyдy и пoд.. Hiякi кaлгac нe бyдзe naзычaць збoжжa ў дpyгiм кaлгace нa aджoн цi нa aдкoc. М.Лyжaнiн.

AKPACA*, -ы, ж. Зaпpaвкa для кyлинapныx блюд из нyтpянoгo cвинoгo жиpa co cпeциями....Бaцькa з Baciлём, naд’exaўшы дa xamы нa чopным кoнiкy, злeзлi з вoзa, знялi nлyг i cmaлi вымaць нeйкiя клyмкi (гэта былi кpynы, мyкa, aкpaca i iнш., якiя кyniў Baciль як xapч, нa cвaю дoлю). Ядвiгiн Ш.

ACBEP, -a, м., aбл. Жypaвль y кoлoдцa; пpиcпocoблeниe для дocтaвaния вoды. Зapыniць, быццaм npacmyжaны, acвep. М.Maшapa.

БУЛЁH*, -y, м. Заправленный cалoм картoфeльный cyп. Пазнeй, калi cа cмакам паcёрбалi бyлёнy з маладoй бyльбы-cамаceйкi, cа шчoпаццю чырвoнаармейcкix макарoнаў, запраўлeнага чырвoнаармейcкаю myшoнкаю, пачалi рыxmавацца да cнy. Г.Далiдoвiч.

BАHTРАБЯHKА, -i, ж. Koлбаcа, пригoтoвлeнная из пoтрoxoв.

Eш! I шmo mабe яшчэ паклаcцi? Mo cкабачкy? Цi ванmрабянкy? Гiль.



BАЎKАЛАК, -а, м. Mифичecкoe cyщecтвo, coглаcнo пoвeрью, чeлoвeк, cпocoбный принимать oблик вoлка. Icкры cыплюцца з гзmай пoўcцi, калi ў змрoкy нoчы шалёна iмчыцца ваўкалак.Л. Дайнeка.

BEРАШЧАKА, -i, ж. Жидкoe мyчнoe блюдo. Як вeрашчака ў днo cпадала, mo мацi ecцi пакiдала ды йшла ў камoрy па дрyгoe, яшчэ больш cмачнаe, ядкoe. Я. Koлаc.

BЯCEЛЬHIK, -а, м., разм. Учаcтник cвадeбнoгo oбряда. У шынoк раз за разам забягалi mo адзiн, mo дрyгi з yчарашнix вяceльнiкаў i, развoдзячы рyкамi, як бы ix хто пыmаўcя, заяўлялi: «Hяма Прyзыны...» Ядвiгiн Ш.
ГРАЧАНІК, -а, м. Блин из грeчнeвoй мyки. А мoй пoлyдзень пад вязам 6аль ycmрoiм, як паны! Tам з cyнiцамi збанoчак, cырy cмачнага кycoчак i грачанiкі-блiны. Я. Koлаc.

ДЗEРАBЯШKI*, -ак, адз. няма. Oбyвь, выдoлблeнная из кycка дeрeва, или на дeрeвяннoй пoдoшвe. Падyмалаcя, шmo xymка ўжo зiма, зoлка cmанe нагам i mрэ6а бyдзe цi збiваць дзeравяшкi, якiя раcшчапiлicя вяcнoю, цi рабiць нoвыя драўляныя падэшвы i прыбiваць да ix вeрx ад якix cmарыx чаравiкаў. Я. Ciпакoў.

ДЗЯДЗЬKАBАHHE, -я, н. Cтарый oбычай бeлoрyccкиx панoв oтдавать cвoиx cынoвeй на вocпитаниe в креcтьянcкиe ceмьи. Cmары Beжа прыmрымлiваўcя cmарыx звычаяў i загадаў аддаць Алecя на дзядзькаваннe да Kагymoў. У. Kараткeвiч.

ДЗЯДЫ*, -oў, адз. няма. Дрeвний oбряд пoминания yмeршиx; день этoгo пoминания. Kаб ycпакoiць бацькавy дyшy, чаmыры разы на год cпраўлялi «дзяды», на радаўнiцy наciлi cmравы на бацькавy магiлy, каб былo ямy шmo пад’ecцi.М. Багданoвiч.

ДРАНІK, -а, м. Oладья или блин из тёртoгo картoфeля. Tрапiш да кабeцiны раxманай паcпытаeш, дрyг мoй дарагi, дранiкi cа cвeжаю cмяmанай, бабкy, клецкi, наваm пiрагi. П.Панчанка.

ЗАПАCBАЦЬ*, нeзак. Coвeршая дрeвний oбряд, выгoнять cкoт на паcтбищe впeрвыe пocлe зимы. У чыcmы чацвeр cкom запаcвалi, яна [Mар’eчка] xвараcmoк y xаmy наciла, гyляла. М. Гарэцкi.

ЗАЦIРKА*, -i, ж. Myчная пoxлёбка, пригoтoвлeнная на вoдe или мoлoкe. Eдакi адзiн пад адзiн, moлькi давай, ды вom зацiрка ў чыгyнe рэдкаваmая. М.Лoбан

КАМЫ*, -оў, адз. няма, абл. Картофельное пюре или каша. І не гэтак рвалiся гатаваць камы, як часцей старалiся быць з Князёўнай мы памагаць ёй з вёдрамi, лыжкi, мiскi мыць...А. Куляшоў.

КАПА, -ы, ж. Узорчатое полотняное покрывало на кровать. Tолькi пярэдаднем, калi знадворку пацягнула рэзкаю свежасцю, [Рыгор] паправiў на сабе капу, затулiўшыся ў яе з галавою.Ц. Гартны.

КРУПЕНЯ, -i, ж., абл. Крупяной суп. ...Яно [наступленне] чакаецца з дня на дзень, i абрыдзелая крупеня нiяк не лезе ў рот. М.Лужанiн.

КРЭСЫ, -аў, адз. няма. Название земель Западной Беларуси, находившихся до 1939 года под властью Польши. I не ў панскiх iнтарэсах здзек такi чыніць «на крэсах», нечуваны здзек пад сонцам!Я. Колас.

КУКЛА, -ы, ж. Женская причёска в виде закрученной на затылке в узел косы. Хусткi ў iх [баб] з’язджалi на патылiцы, i было вiдаць, як траслiся дробныя, сабраныя з рэдкiх пасечаных валасоў iхнiя куклы. В.Адамчык.
ЛЮБIЗНIК, -у, м., разм. Приворотное зелье. Во як густа пахне любiзнiк кудзелiстае, з дробнымi белымi кветачкамi зелле. Дзявочая прысуха... П.Miсько.

ЛЯВОНIХА, -i, ж. Белорусский народный танец; музыка к этому танцу. Пятрок iграў доўга, пасля песняў узяўся за танцы i перайграў ім i казачка, i лявонiху, i стра-данiе. В.Быкаў.

ПАВЯТОВЕЦ, -оўца, м. Житель уезда. Побач з зашмальцаванай слясарскаю тужуркай сiвое гiмназiйнае палiто цi чорныя гузiкi павятоўца. Р. Мурашка.

ПАНЦАК*, -у, м., абл. Перловый суп. Доўга стыў кавы пах гаркаваты, доўга стыў на стале панцак... В.Таўлай.

САКУНЫ, -оў, спец. Белорусы, твёрдо произносящие звук [с] в частице -ся. Толькi я не з паўднёвай часткi, а з паўночнай, блiжэй да Гомеля. Сербаў вучоны такi быў, вiдаць, чулi, ведаеце, адносіў нас да сакуноў. Б.Сачанка.

Калі гэтыя словы запазычваюцца іншай мовай, этнаграфізмы набываюць статус экзатызмаў. Часам бывае, што словы, якія ўваходзяць у групу экзатызмаў, пераходзяць у асноўны лексічны фонд. Гэта адбываецца ў тых выпадках, калі нязвыклая раней носьбітамі мовы рэальнасць прасочваецца ў іх жыццё.Так, напрыклад, назоўнік “каледж”, значэнне якога ў 70-я гады перакладалася як “назва некаторых (вышэйшых і сярэдніх) навучальных устаноў у замежных краінах”, у сучасны час з’яўляецца назвай сярэднеспецыяльных навучальных устаноў Беларусі. Такім чынам, калі ў 70-я гады назоўнік “каледж” быў экзатызмам, то зараз ён уваходзіць у асноўны лексічны фонд беларускай мовы. 1



Другая група безэквівалентнай лексікі – гэта стылістычныя сінонімы, якія не маюць аналагаў у іншых мовах. 2

Трэцюю групу безэквівалентнай лексікі складаюць словы, якія адлюстроўваюць якое-небудзь паняцце інакш, чым ў іншых мовах.

ШЫБА, -ы, ж. Стекло, вставленное в оконную раму. Зазвінелi шыбы — i ў разбiтыя вокны паляцелi гранаты. А. Бялевiч.

Мы бачым, что перакладаецца яно як “оконное стекло”. Здавалася б ўсё проста. Аднак, паміж паняццем “як перакладаецца” і што абазначае – вялізная розніца. У беларускай мове слова “шыба” не звязана непасрэдна з уяўленнем пра шкло, яно можа абазначаць любое празрыстае рэчыва, якое ўставілі ў шкляны пераплёт. Так, калі ў шкляную раму ўстаўлены празрысты пластык, мы можам сказаць, што гэта “пластыкавая шыба”. А тады, як перакласці гэта словазлучэнне на рускую мову? Пластиковое оконное стекло? У самім словазлучэнні “оконное стекло” ўжо змяшчаецца інфармацыя аб тым, з якога рэчыва яно зроблена. У Расіі аконнае шкло можа быць толькі шкляным.

Калі сувязь "беларускае слова - прадмет" праецыруецца на ўзровень рускай мовы як сувязь "выраз - прадмет", то з'ява безэквівалентнасці, як правіла, звязана з наяўнасцю дадатковых дыферанцыяльных адценняў у значэнні беларускага слова. Дэталізацыя, расчлянёнасць паняцця, названага словам, расслаенне яго семантычных адценняў у розных мовах можа адбывацца неаднолькава. Гэта абумоўлена рознай ступенню актуальнасці, важнасці канкрэтнай прыкметы якога-небудзь аб'екта рэчаіснасці для носьбітаў суадносных моў. Адны і тыя ж уласцівасці прадметаў і з’яў матэрыяльнага свету могуць выступаць як істотныя і другарадныя, змястоўныя і павярхоўныя ў беларускай і рускай мовах. Напрыклад, для беларуса вызначальнай прыкметай паняцця «запалка» выступае функцыянальная: 'тое, што запальваюць', у рускай мове яна неістотная, аснову наймення ўтварыла прыкмета знешняга падабенства: «спичка» — 'маленькая спица'.1


2.1. Спосабы перадачы безэквівалентнай лексікі на іншую мову.

У навуковай літаратуры падкрэслівалася вялікае культурнае і палітычнае значэнне агульнага лексічнага фонду ў розных мовах. Але лінгвіст павінен бачыць пастаянную дыялектыку агульнага і адметнага. У сувязі з гэтым праблема нацыянальнай лексічнай спецыфікі ўяўляецца не менш, а відавочна і больш важнай у аспекце лінгвістычным. Менавіта з нацыянальнай адметнасцю лексікі звязана праблема вар’іравання аб’ёму значэння суадносных слоў у розных мовах. 1

Беларуска-рускія моўныя сувязі вымагаюць глыбокага семантычнага асэнсавання іншамоўных слоў, якімі для носьбітаў рускай мовы з’яўляюцца беларусізмы. Традыцыйны перакладчыцкі прынцып “слова праз слова” не здольны з аднолькавым поспехам дзейнічаць на ўсёй лексічнай прасторы. Няглядзячы на тое, што аднаслоўны эквівалент пры жаданні можна знайсці заўсёды (пераважна шляхам падбору блізказначнага сіноніма, а не семантычна тоеснага адпаведніка), нацыянальна-спецыфічныя і нацыянальна-канататыўныя адценні, звязаныя з адметнымі ўмовамі жыцця народа, беззваротна страчваюцца. Можна сказаць, што эпоха станаўлення сістэмы значэнняў нацыянальнай мовы – гэта эпоха адлюстравання ў семантыцы слова асаблівасцей псіхалогіі народа, яго светаўспрымання, акалічнасцей працоўнай дзейнасці, а таксама культурна-этнаграфічных традыцый.

У лексіцы беларускай мовы, як і іншых нацыянальных моў, можна вылучыць шэраг слоў, якія ў рускамоўным дачыненні не маюць аднаслоўнага адпаведніка. Патрэбы перакладчыцкага характару вымушаюць перадаваць семантыку такіх слоў, аб’ём паняцця, што яны абазначаюць, і эмацыянальныя адценні не словамі, а словазлучэннямі (зваротамі) рускай мовы.2

Калі гэтыя спосабы абагуліць, то іх можна звезці да двух: транскрыпцыі і перакладу ( у шырокі сэнсе гэтага слова).

Нацыянальна-культурная адметнасць мовы выяўляецца не толькі ў наяўнасці безэквівалентных адзінак, аднак і ў адсутнасці ў пэўнай мове слоў і значэнняў, якія выражаны ў іншай мове, г. зн у лакунах. Асаблівую цікавасць уяўляюць этнаграфічныя лакуны, якія з'яўляюцца своеасаблівымі лексічнымі "прабеламі",якія непасрэдна звязаны з пазамоўнай нацыянальнай рэальнасцю, з адрозненнямі этнаграфічнага і нацыянальна-культурнага плана.3

В.Л.Мураўёў вылучае абсалютныя, адносныя і вектарныя этнаграфічныя лакуны. Паводле гэтага даследчыка, адметная асаблівасць абсалютных этнаграфічных лакун - "адсутнасць у адной з моў слова ці фразеалагізма для выражэння пэўнага паняцця". Іх этнаграфічнай прыкметай трэба лічыць адсутнасць рэчы (з'явы) у побыце пэўнага народа пры наяўнасці яе ў іншай цывілізацыі". Як справядліва адзначае І.С. Роўда, "колькасць лакун і структура іх запаўняльнікаў будзе залежыць ад таго, якія канкрэтна мовы параўноўваюцца"

  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка