Знак бяды” Васіля Быкава Тэставы кантроль Аўтар паказаў перыяд масавай калектывізацыі на



Дата канвертавання19.02.2017
Памер49.72 Kb.
#3573
Знак бяды” Васіля Быкава

Тэставы кантроль

  1. Аўтар паказаў перыяд масавай калектывізацыі на:

  1. Піншчыне;

  2. Смаленшчыне;

  3. Лепельшчыне;

  4. Навагрудчыне;

  5. Мазыршчыне;

  6. Міншчыне;

  7. Ушаччыне.

  1. Перыяд масавай калектывізацыі паказаны праз:

  1. Увядзення ў твор дакументальных матэрыялаў;

  2. Успаміны галоўных герояў;

  3. Развагі другасных персанажаў;

  4. Прызму ўласна перажытага аўтарам.

  1. У які час адбываліся апісаныя ў аповесці падзеі?

  1. Перыяд грамадзянскай вайны;

  2. Гады калектывізацыі;

  3. Часы сталінскіх рэпрэсій;

  4. Першыя месяцы вайны;

  5. Пасляваенны час.

  1. Сцепаніда:

  1. Актывістка, стаханаўка- сумленне Выселкаў;

  2. Нацыянальны тып, праўдашукальніца;

  3. Былая парабчанка, чуйная да чужога гора;

  4. Жанчына, якая не прымала гвалту, здзеку і абразаў у адносінах да кулакоў;

  5. Працавітая, сумленная, душэўная, самаахвярная;

  6. Умела пастаяць за справядлівасць.

  7. “Рэдка калі адмаўлялася ад сваіх намераў, бо часта адмовіцца ад іх ёй патрабавалася больш сілы, чымсьці іх здзейсніць”;

  8. Шчырая, рашучая, настойлівая;

  9. Жанчына складанага лёсу;

  10. “Моцная духам, гераічная,бескампрамісная ў сваёй барацьбе з нелюдзямі”

  11. Напорыста-ваяўнічая, валявая;

  12. “Адзін з самых манументальных вобразаў сучаснай прозы”

  13. Малаадукаваная вясковая жанчына.

  1. Пятрок:

  1. Вельмі памяркоўны, рахманы чалавек, не пазбаўлены душэўнай далікатнасці;

  2. Ціхі, мяккі, страхавіты, трохі набожны;

  3. Слабы, палахлівы, прагматычны, апантаны прагай выжыць любой цаной;

  4. Хутчэй аддасць, чым возьме, лягчэй саступіць, чымсьці даб’ецца,не любіў сварыцца, яму, каб усё ціха;

  5. Захапляецца ігрой на скрыпцы;

  6. Чалавек з чулай душой, часта залішне пакладзісты;

  7. Здольны на рашучы выклік толькі ўжо ў зусім крытычнай сітуацыі , у абсалютна невыносных абставінах.

  1. Для чаго Пятрок змайстраваў вялікі крыж і ўстанавіў яго на ўзгорку?

  1. Такая была векавая традыцыя;

  2. Каб адвесці ўсе нягоды ад сваёй зямлі;

  3. Каб штогод быў багаты ўраджай на дзвюх дзесяцінах зямлі;

  4. Каб паказаць, што яны (Пятрок і Сцепаніда)- людзі набожныя;

  5. Як удзячнасць Богу за добрае і шчаслівае жыццё.

  1. Калі ў свядомасці Петрака адбыўся пералом і ён зразумеў, што “ўсё роўна яны (паліцаі) не дадуць памерці па-чалавечы, сваёй смерцю, - яны даканаюць сілком, але спярша пацешацца… Так далей жыць нельга"?

  1. Пасля таго як немцы забілі Бабоўку;

  2. Пасля начнога “расстрэлу”, калі паліцаі дамагаліся самагонкі;

  3. Калі ў Выселках з’явіліся немцы;

  4. Калі немец у хаце стрэліў у партрэт Сталіна;

  5. Пасля таго як немцы забілі Янку.

  1. Вобразам Петрака В.Быкаў сцвярджаў (паказваў):

  1. Адмоўныя рысы характару чалавека, што стараецца прыстасавацца да ўмоў фашысцкай акупацыі;

  2. Што ў часы цяжкіх выпрабаванняў спробы лавіраваць паміж сваімі і чужымі, хавацца за спіны іншых заканчваюцца трагічна;

  3. Тыповыя рысы характару беларускага мужыка;

  4. Нязломнасць чалавечага духу;

  5. Як людзі становяцца здраднікамі.

  1. Галоўныя суддзі для Петрака і Сцепаніды:

  1. Антось Недасека;

  2. Іх дзеці;

  3. Пан Адольф Яхімоўскі;

  4. Савецкая ўлада;

  5. Іх уласнае сумленне;

  6. Аднавяскоўцы;

  7. Аляксандр Чарвякоў.

  1. Як звалі дзяцей Петрака і Сцепаніды?

  1. Фадзей;

  2. Фелікс;

  3. Федзя;

  4. Філімон;

  5. Фядот;

  6. Феня;

  7. Фёкла;

  8. Фядора;

  9. Фядося.

  1. Гэты вобраз напісаны складана, псіхалагічна тонка, так дакладна, як быццам ён зусім і не напісаны, а з жыцця ўзяты,- адна з самых вялікіх удач аповесці”. Пра каго ідзе размова?

  1. Пра Яначку;

  2. Пра Васіля Ганчарыка;

  3. Пра Сцепаніду;

  4. Пра Петрака;

  5. Пра Аляксандра Чарвякова;

  6. Пра Гужа;

  7. Пра Каладзёнка.

  1. Які герой аповесці здзекваўся з людзей не толькі па загаду немцаў, але і дзеля свайго задаваль-нення:

  1. Недасека;

  2. Гуж;

  3. Каладзёнак;

  4. Карніла.

  1. Хто з паліцаяў з’яўляецца родзічам Петрака і Сцепаніды:

  1. Патап Каладзёнак;

  2. Антось Недасека;

  3. Зміцер Гуж;

  1. Якога прынцыпу ў жыцці прытрымліваюцца Каладзёнак і Недасека:

  1. Сумленна жыць, годна памерці;

  2. Ні дня без добрай справы;

  3. Дагаджаць любой уладзе, “хоць савецкай, хоць нямецкай”;

  4. Жыць і працаваць на карысць Радзіме;

  5. Бі сваіх, каб чужыя баяліся;

  6. Мая хата з краю.

  1. За што Гуж хацеў “шлёпнуць” Каладзёнка, калі расстрэльвалі яўрэяў:

  1. За тое, што не падпарадкоўваўся;

  2. За тое, што хацеў выратаваць некалькі яўрэяў;

  3. За допісы ў газету;

  4. Проста, каб напужаць;

  5. Каб паказаць, што ён (Гуж) “вышэй, чым сельсавет”.

  1. Хто ў творы, паводле аўтарскай характарыстыкі, “ні мужчына, ні баба”:

  1. Адольф Яхімоўскі;

  2. Гуж;

  3. Карніла;

  4. Каладзёнак;

  5. Недасека;

  6. Васіль Ганчарык.

  1. Якіх этычных нормаў, прынцыпаў прытрымлі-валіся Пятрок і Сцепаніда:

  1. Жыць з працы сваіх рук, потам і мазалямі здабываць кавалак хлеба;

  2. Нельга пабудаваць сваё шчасце на няшчасці іншых;

  3. Нельга радавацца, калі побач нехта плача, пакутуе;

  4. Трэба быць літасцівым нават да свайго ворага, асабліва калі ён пераможаны;

  5. Трэба ўмець у любой сітуацыі падтрымаць чалавека словам, парадай, зняць з яго душы камень;

  6. Дапамагаць людзям, не мірыцца з абставінамі, а змагацца з імі.




  1. Знакамі, сімваламі (умоўнасцямі) у аповесці з’яўляюцца:

  1. Скрыпка Петрака;

  2. Хата Петрака і Сцепаніды;

  3. Калодзеж Петрака і Сцепаніды;

  4. Рэшткі спаленай і разбуранай людзьмі і часам хутарской сядзібы са старой скалечанай ліпай, на якую нават вароны баяліся сесці;

  5. Крыж на Петраковай Галгофе;

  6. Мёртвая птушка (жаваранак);

  7. Сама Галгофа;

  8. Нявернутыя чалавеку пазычаныя пры яго жыцці грошы;

  9. Бомба;

  10. Ахопленая полымем хата Петрака і Сцепаніды;

  11. Смерць Петрака і Сцепаніды;

  12. Забойства каровы Бабоўкі;

  13. Сон Сцепаніды пра пацука з ненажэрнай зяпай;

  1. З якой мэтай аўтар увёў у аповесць вобраз сустаршыні ЦВК СССР Аляксандра Чарвякова:

  1. Каб падкрэсліць нацыянальны характар вялікай трагедыі ў перадваенны час (Галгофай была ўся Беларусь);

  2. Каб паказаць, што сталінская рэпрэсіўная машына не шкадуе ні звычайных, ні знакамітых людзей;

  3. Каб сцвердзіць думку, што такія якасці як сумленнасць, чалавечнасць, чуласць, спагадлівасць, дэмакратызм уласцівы ўсяму беларускаму народу;

  4. Каб цэнзура прапусціла твор у друк.

  1. Асаблівасцямі аповесці “Знак бяды” з’яўляюцца:

  1. Паказ людзей у двух часавых вымярэннях;

  2. Удалая дынаміка часу;

  3. Пераканальны паказ трывалай сувязі даваеннага перыяду і ваеннай рэчаіснасці;

  4. Мноства ўмоўнасцяў і сімвалаў;

  5. Жыццёвая аснова аповесці;

  6. Моцныя, выключныя асобы ў выключных абставінах;

  7. Выпрабаванне герояў сітуацыяй выбару;

  8. Глыбокі псіхалагізм.

Каталог: bel -> Метадычная%20скарбонка -> Тэсты%20па%20літаратуры
Тэсты%20па%20літаратуры -> 1. У чым асаблівасці кампазіцыйнай будовы твора “Сэрца на далоні”?
Тэсты%20па%20літаратуры -> Паўлюк Багрым Назавіце гады жыцця Паўлюка Багрыма
Тэсты%20па%20літаратуры -> Якуб Колас "Ручэй"
Тэсты%20па%20літаратуры -> Кузьма Чорна "Пошукі будучыні"
Тэсты%20па%20літаратуры -> М. Гусоўскі Хто з пералічаных ніжэй асобаў належыць да лацінамоўных беларускіх паэтаў XVI ст.?
Тэсты%20па%20літаратуры -> Кандрат Крапіва "Хто смяецца апошнім"
Тэсты%20па%20літаратуры -> Слова аб палку Ігаравым
Тэсты%20па%20літаратуры -> Літаратура ХІ-ХІІІ стст. Сведчаннем хуткага ўздыму І росквіту культуры старажытнай Русі з’яўляюцца
Тэсты%20па%20літаратуры -> Тэст па беларускай літаратуры
Тэсты%20па%20літаратуры -> Энеіда навыварат”


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал