Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе



Дата канвертавання30.12.2016
Памер37.59 Kb.
#427
Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе

Тэма ўрока: знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе.

Мэта ўрока: развіццё навыкаў пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах з рознымі відамі сувязі, канструяванне складаназлучаных сказаў; выхаванне глыбокага пачуцця павагі, чулых, беражлівых адносін да маці.

Мацярынскі наказ

Якою доўгай ні будзе дарога,

Якім бы шырогім не здаўся прасцяг,-

Вяртайся сюды, да святога парога;

Адсюль твой пачатчк і тут твой працяг.

А. Якубовіч

Ход урока



  1. Арганіцыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

Вучні чытаюць выказванне “Самы дарагі чалавек у маім жыцці”; робяць сінтаксічны разбор складаназлучанага сказа; У гэты час 2 вучні выконваюць індывідуальныя заданні каля дошкі.

  1. Расставіць знакі прыпынку, пабудаваць схему, Вызначыць сэнсавыя адносіны:

Яна ішла між дзённай гаманы(-)

Заступніца(,)жанчына(,)абаронца(,)

І плыў у неўміручасць мір зямны пад нашым сонцам.

2) Дадзена першая частка складаназлучанага сказа. Заданне: дапоўніць, каб атрымаліся складаназлучаныя сказы з рознымі сэнсавымі адносіны

Мамін смех быў шчаслівы,

а)і мне хацелася з ёй разам смяяцца

(спалуч.адносіны)

б)а яна была прыгожая і ласкавая (супрац.адносіны)

в)ці шчасце ўсміхалася нам (размерк.адносіны)

Новы матэрыял

Самастойная работа

Прачытаць і скласці план параграфа (схематычна)

Прыкладны план

Знакі прыпынку:

а)ставяцца

1. [ ],і [ ].

2. [ ]; і [ ].-сказы развіты, самастойныя

3. [ ]--- або [ ]. –вынік, нечаканае дзеянне

б) не ставяцца

_._ [ ] ды(і),і,ці,або [ ] –агульны член сказа.

Замацаванне

Прачытаць тэкст. Вызначыць стыль і тып маўлення, асноўную думку, выпісаць складаназлучаныя сказы, пабудаваць схемы, растлумачыць знакі прыпынку

...На свеце сярод людзей жыве кароткае апавяданне. Закаханы юнак усё рабіў, што прасіла ці загадвала зрабіць яго каханая. Нарэшце юнак павінен быў прынесці ёй матчына сэрца. Яно ўжо ў сынавых руках, але, несучы, ударыўся. І пачуў сын:

---Што, сынок? Баліць? Вельмі баліць?

...За апошні год я часта прыгадваў пераказанае і мне ўспаміналася мама. Прыгадваліся словы - мама, мамка, мамачка; матуля, матулечка, матулька; мамуська,мамусечка, матухна, матухначка; мамусенька, мацейка, матачка, маценька...

І яшчэ, і яшчэ, і яшчэ дарагія словы.


-Аўкцыён сказаў.

Для аўкцыёна прапануюцца словы: голас маці, дзіцячы смех, гучыць, як песня:Удзельнікі каманд-“пакупнікі”.

З прапанаванымі словамі скласці складаназлучаныя сказы так, каб ставілася коска (1гр), кропка з коскай (2гр), працяжнік(3гр), не ставіўся знак прыпынку (4гр).

Пераможца той, у каго самы прыгожы сказ і адпавядае заданню.


Прастаўленне творчых заданняў папераджальнага характару.

-Верш пра маці, каб там быў складаназалежны сказ. Растлумачыць знакі прыпынку.

У свеце, дзе правіць бяздушнасць,

Сам- насам са злом чалавек.

Яму аднаму не парушыць

Хады, што вядзе новы век.


Але ў яго мутным цячэнні

Не знікне маральны закон,

І ад адзіноты лячэнне

Дзе нам радзіма і дом.


Там нас сустракае матуля,

Дабрата нам яе моц нам дае.

Для нас у сэрцы маці прытулак,

Любоў там заўсёды жыве.


Намаляваць партрэт маці і расказаць пра яе, выкарыстоўваючы складаназлучаныя сказы.

Групавыя заданні.

Кожнай групе было прапанавана сваё заданне, але ў кожным паведамленні павінны былі быць складаназлучаныя сказы і растлумачаны знакі прыпынку.

Група 1. Падрыхтаваць віншаванне маці з 8-Сакавіка.

Група 2. Пераклад тэксту на беларускую мову.

Адзначыць словазлучэнні, характэрныя для беларускай мовы.

Група 3. Скласці тэкст, каб адпавядаў прыказцы: “ Птушка радая вясне, а дзіця—маці”.

Група 4. Расказаць пра карціну- сімвал М. Савіцкага “ Мадонна—Біркенаў”.

Група 5. Уявіць сябе на месцы матулі і скласці маладому пакаленню “ Наказ маці”.

Словы настаўніка.

--Падабраць азначэнні да слова матуля (дарагая, мілая, родная, любімая...)

-- Як звязаны словы: маці- род- Радзіма

Адказы вучняў

Калі мы будзем любіць сваю мац, і мы будзем любіць і свой род, і сваю Радзіму, паважаць сваіх блізкіх, задумвацца аб будучым, аб сваіх учынках, жыць так, каб не было сорамна перад нашчадкамі. (Звяртаюцца да эпіграфа)

Рэфлексія.

--Што спадабалася вам на ўроку?

--Чым ён вам запомніцца?

Вынік


Кіраўнікі груп выстаўляюць адзнакі у табліцу “ Ацэнка дзейнасці вучняў”
Каталог: bel -> Метадычная%20скарбонка -> урокі%20па%20мове%209%20клас
Метадычная%20скарбонка -> Грамадскі агляд ведаў па тэме «Дзеяслоў» Тэма: грамадскі агляд ведаў па тэме
Метадычная%20скарбонка -> КВіЗ (Клуб вясёлых і знаходлівых) па тэме “Фразеалагізмы” Абагульняльныя заняткі. Мэта: замацаваць i паглыбіць веды вучняў па тэме «Фразеалагізмы»
Метадычная%20скарбонка -> Тэст Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія
Метадычная%20скарбонка -> 1. Вызначце правільны адказ. Дзеепрыметнік — асобая форма дзеяслова, якая абазначае
Метадычная%20скарбонка -> Паўлюк Багрым Назавіце гады жыцця Паўлюка Багрыма
Метадычная%20скарбонка -> Тэст Лексіка. Фразеалогія Варыянт І адзначце правільны адказ
Метадычная%20скарбонка -> Прыдатак як від азначэння
урокі%20па%20мове%209%20клас -> Тэма: складаныя бяззлучнікавыя сказы Мэта
урокі%20па%20мове%209%20клас -> Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак
урокі%20па%20мове%209%20клас -> Урок па тэме "Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах"


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал