Знакі прыпынку у простым І складаным сказе




Дата канвертавання06.01.2017
Памер56.36 Kb.
ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ У ПРОСТЫМ І СКЛАДАНЫМ СКАЗЕ

А1. Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам неабходна паставіць працяжнік:

1) Плошча пакоя __ васемнаццаць квадратных метраў.

2) Лес _ пануры і непрытульны.

3) Паляванне __ ёсць паляванне, тут свае законы.

4) Цвіценне падбелу __ адна з прыкмет наступлення вясны.

5) Умець __ за плячыма не насіць.

А2. Адзначце сказы з некалькімі радамі аднародных членаў:

1) Не было ўжо ні руні, ні жаўранкаў над ёю, ні сонца.

2) Вечарам на балоце то тут, то там пачалі збірацца купкі — дробныя і большыя, мужчынскія, жаночыя і мяшаныя.

3) На Мядзелі не так прыгожа, як на Нарачы, затое чаек тут больш.

4) Неспакойна шуміць вецер над лесам, і надрыўна галосіць на апусцелым полі, і гудзе-ве ў голым вецці рабін параскіданых сям-там на пажаўцелых узмежках.

5) Ліпа соладка пахла, звонка гудзела ад халадочку зямлі ды бясхмарнага неба, уся аж варушылася ад пчол.

А3. Адзначце сказы, у якіх прапушчана коска (коскі):

1) Новы з чырвонай цэглы, па-мастацку зложаны быдунак цешыў вока сваім выглядам.

2) Надзвычай роўныя і высокія сосны гайдаліся ад ветру, рыпелі і аднастайна і ласкава шумелі сваімі верхавінамі.

3) Белай коўдрай улёгся снег на палеткі і лугі, і рэкі, і азёры.

4) Калючы, парывісты вецер то крыху супакойваўся, то паліваў шквалістым густым дажджом.

5) Дождж хоць быў рэдкі і дробны, аднак нашкодзіў нямала.

А4. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны пунктуацыйныя памылкі:

1) За ўсё: за спагаду, за сапраўдную людскасць і сардэчнасць я дзякую вам.

2) Вакол валяліся: пярыны, падушкі, самакаты, посуд.

3) аднекуль з лесу ці з саду на ржышча пад свежы сноп зляцеў жоўты лісток.

4) Пад дрэвамі ў траве стаяць прыгожыя чырвонагаловыя мухаморы.

5) Дажджы, як пачаліся, так і цягнуліся да самых прымаразкаў.

А5. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы трэба выдзеліць коскамі:

1) Палавіну дарогі а гэта будзе вёрст пяць Пятрусь быў сярдзіты.

2) Дай мне ранак свае песні, перазвоны жаўруковы, калі я іду дарогай праз палі, лугі, дубровы.

3) Пáдуя як адзначаюць даследчыкі знаходзілася на скрыжаванні вялікіх міжнародных шляхоў.

4) Месяц здавалася здзіўлена спыніўся і спакойна глядзеў з цёмна-сіняга неба.

5) У канцы жніўня вока журботна заўважае апусцелыя палі, пацукравелыя яблыкі ў садах і самотную пажаўцеласць на дварэ, якая надта відаць і наганяе незразумелы сум.

Як відаць з падабраных прыкладаў, у такога тыпу заданнях не абавязкова падаюцца аднатыпныя сінтаксічныя канструкцыі. Так, заданне А5 мае на мэце праверку засваення вучнямі наступных тэм: зваротак, пабочныя словы і сказы, устаўныя канструкцыі.



А6. Адзначце сказы, у якіх прыдаткі павінны адасабляцца:

1) Месяц ужо нізкі і барвовы хіліўся да самага захаду.

2) Замошша невялікая вёска нейкім цудам уцалела ў вайну.

3) Павага беларусаў да хлеба як да святыні — агульнае сярод беларусаў пачуццё і звычай вялікай выхаваўчай сілы.

4) Так паказвае свае штукарствы балотная чарацянка дзівосная спявачка нашых лугоў.

5) Неба было нізкае, па-асенняму халоднае і нічога акрамя дажджу не абяцала.

Складанасць гэтага задання ў тым, што не ва ўсіх сказах ёсць прыдаткі. Таму найперш трэба знайсці сказы з прыдаткамі, а толькі пасля гэтага высвятляць, ці адасабляюцца яны.



А7. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ставяцца коскі:

1) Нідзе так звонка не чуваць спеў жаваранка_ як у чыстым полі.

2) А што было рабіць, калі ўсе маўчалі_ як вады ў рот набраўшы?

3) Хлопцы сустрэліся_ як даўнія знаёмыя.

4) Асыпаючы карычневыя_ нібы падпаленыя_ пялёсткі, дацвітала груша-дзічка.

5) Рака_ нібы задумалася, прыпыніла свой бег.

А8. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам члены сказа адасабляюцца:

1) Абсаджаная высокімі ліпамі алея вяла да самай брамы.

2) Усю ноч дзьмуў вецер сухі, марозлівы.

3) Вечар быў цёплы і ціхі.

4) Не варушачыся дрэмлюць маладзенькія ялінкі.

5) Каб не жаданне злавіць шчупака, я і не падумаў бы на ноч гледзячы выбірацца з хаты.

А9. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны пунктуацыйныя памылкі:

1) Тут жылі, здабываючы хлеб надзённы, яе дзяды і бацька.

2) Зімою, асабліва ў канцы студзеня воўк у нашых мясцінах вельмі небяспечны.

3) А назаўтра ў суботу выпаў першы снег.

4) Дзьмуў лёгкі ветрык, ласкаючы твар і зганяючы спякоту.

5) І завіляла дарога то спадаючы ў хмызовыя лазнякі, то ўзлазячы на верасовыя палянкі.

А10. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставяцца коскі:

1) Шумяць і гамоняць несупынныя хвалі жыцця_ і ўсё такія ж шырокія, яшчэ болей прывабныя далечы разгортваюцца перад вачамі.

2) Ноч плыве па адхонах паветраных хваль_ ды трапечуць уверсе далёкія зоры.

3) Справа ад мяне спяваў паляўнічы рог_ і чуваць быў сабачы віскат.

4) Я шчаслівы. Усю вайну ў пехоце_ і ніводнай драпіны.

5) Дзесьці залівалася жаўна_ ды ў вербалозах цяжка стагнаў турок.

А11. Адзначце сказы з пунктуацыйнымі памылкамі:

1) Прыказкі заўсёды маюць павучальны сэнс паколькі ў іх — народная мудрасць.

2) “Жыціе” паведамляе, што, калі князёўне споўнілася дванаццаць гадоў, бацькі вырашылі аддаць яе замуж.

3) Толькі ў засені сцен, што высіліся абапал завулачка стаяў чорны цень.

4) Пра што думаў бацька так доўга, мы не ведалі.

5) Чуваць было, як б’е прыбой, і рвуцца хвалі на прычал.

А12. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку расстаўлены правільна: :

1) Дзеці бегалі басанож па вадзе, пакуль новы паток ліўня не разагнаў іх па хатах.

2) А дзе промні сонца пранікаюць да самага долу чырванее сунічка.

3) Я ведаў, што як толькі мы прыйдзем набяжыць поўная хата людзей.

4) Чулася толькі, як бразгала маці посудам ды мурлыкаў на печы кот.

5) А касцёл такі, што калі захочаш зірнуцт на яго макаўку, то шапка падае з галавы.

А13. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка звязана галоўнай пры дапамозе злучальнага слова:

1) Калі сонца паднялося вышэй, на зямлю зноў сышла гарачыня.

2) Горы, на вяршынях якіх бялеў снег, былі строгія і непрыступныя.

3) Хто не заслужыў, таго не ўзнагародзяць.

4) Па сцежцы, што вяла да возера, ішлі касцы.

5) Побач чыгункі, дзе так прыемна купаліся залатыя косы сонейка, цягнулася жоўтая паласа адталай зямлі.

А14. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка звязана галоўнай пры дапамозе падпарадкавальнага злучніка:

1) Каб дабрацца да таго месца, трэба ісці праз балота.

2) Хлопец толькі цяпер заўважыў, як ён прырос да гэтай слаўнай лясной старонкі.

3) Воін расказаў, як загінуў князь Юрый і яго дружына.

4) Вада Нарачы такая чыстая, што відаць прыдонныя каменьчыкі.

5) Максім прыгледзеўся і ўбачыў, што ляжала на дне рова.

А15. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп’е:

1) Грыбы лепш за ўсё збіраць зранку__ вільготная шапачка зіхаціць на сонцы і добра відаць нават здалёк.

2) Пасыпаў дробненькі сняжок__ узняўся вецер.

3) Я ўстаў, падышоў да калодзежа і ўбачыў__ на вільготным пяску віднелася мноства слядоў.

4) Надвор’е кепскае__ туманна, хмарна.

5) Дождж абмые выгарышча__ трава пойдзе ў рост.

А16. Адзначце сказы, з пунктуацыйнымі памылкамі :

1) У лазняку свістаў вецер і недзе задуменна плёскалі ў бераг маркотныя хмары.

2) І так ярка ўспомнілася Міхалку родная вёска, што, каб меў крыла, узняўся і паляцеў бы.

3) Сярод магутных дубоў, што стаялі па пояс у вадзе прыткнуліся адзін да аднаго некалькі чаўноў.

4) Калі ідзеш па сцежцы, пад нагамі шабуршыць мінулагодняе лісце, па яікм гуляюць залацістыя бліскаўкі-зайчыкі.

5) У цішыні было добра чуваць, як між рыпу ўключын звонка сцякаюць цуркі з вёслаў на ўздыме, і плюскоча вада за кармой.

А17. Адзначце сказы з рознымі відамі сувязі:

1) Не мы стварылі нашу мову, і нам трэба вельмі асцярожна абыходзіцца з ёю, каб не абразіць волю і вопыт тых беларусаў, што адышлі ў гісторыю чалавецтва.

2) Сонца смаліць ад самага ранку, паветра нагрэлася да таго, што і дыхнуць, здаецца, цяжка.

3) Гаспадар — гэта чалавек, які мае сваю гаспадарку (зямлю, хату, жывёлу) і ўмее карыстацца тым, што набывае ўласнай працай.

4) Ачысцілася ад снегу зямля, прашумелі ручаі і рэкі ды зноў увайшлі ў свае берагі.

5) У канцы сакавіка, калі сонца пачало прыграваць і снег паступова сышоў, мядзведзіца пакінула бярлогу.

А18. Адзначце сказы, у якіх чужая мова аформлена правільна:

1) Маці незадаволена паглядзела на дзяўчыну і ледзь прыкметна прыжмурыла вока. “Сціхні, — гаварыў гэты яе знак: — Пераступі старому”.

2) “Пачакайце. Вось уселімся ў новую хату, — усміхнуўшыся, адказала Ганна Мікалаеўна, — першым госцем будзеце”.

3) “Як гэта лётчыкі бачаць у цемнаце? — дзівіўся Мікола, — і прылятаюць дакладна туды, куды трэба”.

4) “Я — дваццаць трэці!”— закрычаў пілот у эфір. — “Іду на пасадку”.

5) “”Мяркуйце аб чалавеку па яго справах, а не па яго словах”,— адказаў дзядзька.



А19. Адзначце сказы, якія трэба аформіць, як паказана на схеме “П,– а. – П”:

А20. Адзначце сказы, якія трэба аформіць, як паказана на схеме “П,– а, – п”:


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка