Звычайны хлопчык




Дата канвертавання15.08.2018
Памер15.42 Kb.


Звычайны хлопчык
Уладзімір Карват нарадзіўся 28 лістапада 1968 года ў сям’і брэсцкіх чыгункаў – Мікалая Рыгоравіча і Агрыпіны Дзмітрыеўны. У дзіцячым садку Валодзя, як і ўсе равеснікі, любіў ганяць мяч, выпісваць піруэты на старэнькім веласіпедзе, рыбачыць з хлопчыкамі на рацэ Мухавец, часта бываў у гераічнай крэпасці. Вучыўся ў Брэсцкай СШ № 8.

Як успамінае класны кіраўнік М.Д.Салдаценко, рос ён звычайным, не хапаў зорак з неба, любіў пагуляць на вялікім перапынку ў вайну. Мог хутчэй атрымаць двойку, чым кагосьці пакрыўдзіць.
Настаўніца Л.Мядзведзева выразіла сваю думку ў вершах:
Рос он скромным и застенчивым,

Был стройным, как лоза.

И глядели в мир доверчиво

Его добрые глаза.
От большой любви ли к матери,

Год за годом не спеша,

Заключала всех в объятиях

Его добрая душа.
У вольны час Валодзя многа чытаў, асабліва любіў літаратуру аб касманаўтах. Аднойчы ў іх клас прыйшоў на сустрэчу з дзецьмі лётчык-знішчальнік. Яго расказ аб сучасных зверхгукавых перахватчыках, аб мужнай прафесіі лётчыка запалі ў душу юнака, не давалі спакою.

Асабліва запомнілася :”Пройдзеш у воблаках, урэжашся ў хмару, а потым раптам нырнеш у пратоку чыстага неба і не паспееш палюбавацца сонцам, ізноў ракетай праніжаш хмару”. Вось гэта цудоўна!

Пасля заканчэння ў 1976 годзе школы Валодзя працаваў слесарам на заводзе і вельмі зайздросціў старэйшаму брату Мікалаю – курсанту ваеннага вучылішча. Разам са сваім школьным сябрам Сашам Шашко таксама марыў паступіць у ваеннае вучылішча.

У 1977 годзе мара збылася: Уладзімір быў залічаны ў Армавірскае вышэйшае ваеннае вучылішча лётчыкаў супрацьпаветранай абароны.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка