З’явілася новая польская стыпендыяльная праграма для беларусаў




Дата канвертавання14.07.2018
Памер30.26 Kb.
Кантактd:\nastachka\польша (документы)\logogfps.jpg

GFPS-Polska

Навукова-Культурнае аб’яднанне

ў Цэнтральная і Усходняй Еўропе

Паштовая скрынка 34

00-950 Варшава 1

info@gfps.pl

www.gfps.pl



З’явілася новая польская стыпендыяльная праграма для беларусаў

Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў з Беларусі, якія зацікаўлены выездам ў Польшчу на зiмовы семестр 2014/2015 навучальнага года.

Навукова-культурная аб’яднанне ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе GFPS з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, створанай студэнтамі і для студэнтаў. Сёння GFPS з’яўляецца міжнароднай “сям’ёй” – стыпендыяты, лакальныя групы, сябры і прыхільнікі вывучэння моваў, арганізацыі праэктаў і семінараў. GFPS гэта перш за ўсё сяброўскія стасункі, якія застаюцца на ўсё жыццё.

Галоўнай працай GFPS з’яўляюцца 5-месячныя навуковыя стыпендыі для студэнтаў і дактарантаў, падчас якіх арганізаўваюць апеку праз Лакальную Групу ў месцах знаходжання студэнтаў. GFPS супрацоўнічае з большасцю навуковых установаў у Польшчы і Германіі. Гэтую стыпендыю маюць магчымасць атрымаць студэнты і выпускнікі ВНУ усіх кірункаў. За тэрмінамі падачы заявак сачыце на сайце. Падставамі для адбору з’яўляюцца добрыя вынікі вучобы, цікавы навуковы праэкт, а таксама зацікаўленасць дзяйнасцю GFPS. Знаёмства са стыпендыятамі звычайна адбываецца падчас семінара DNI MIAST, які распачынае семестр і арганізоўваецца для немецкіх і беларускіх стыпендыятаў у Польшчы а для польскіх, чэшскіх і беларускіх – у Германіі. Пад канец семестра стыпендыяты сустракаюцца на агульным шматнацыянальным семінары FORUM, дзе прадстаўляюць вынікі сваёй вучобы, а таксама працу над сваім праэктам. Падчас семестру стыпендыяты знаходзяцца пад апекай Лакальных груп і Кіраўніцтва GFPS. Ужо шмат год стыпендыяльная праграма GFPS падтрымліваецца Фундацыяй польска-немецкага супрацоўніцтва.

Улетку кожнага году Навукова-культурная аб’яднанне арганізоўвае месячны польска-нямецкі моўны курс TANDEM, а таксама польска-нямецка-беларускі семінар TRIDEM працягласцю 10 дзён. Кожны год сябры аб’яднання таксама сустракаюцца на мерапрыемстве Tri-G0!, у рамках якога члены Лакальных груп з Польшчы, Германіі і Чэхіі абменьваюцца досведам і бяруць удзел у шматлікіх семінарах. Акрамя гэтага GFPS арганізуе шэраг меншых праэктаў – навуковыя семінары, сустрэчы, дыскусіі.

Цяпер GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў і з Беларусі, якія зацікаўлены выездам ў Польшчу на зiмовы семестр 2014/2015 навучальнага года (кастрычнік-люты). GFPS-Polska прапануе:

- 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;

- магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;

- магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;

- апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;

- удзел у трох семінарах – Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;

- стыпендыю памерам 1450 злотых у месяц;

- сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё.

Неабходны набор дакументаў:

- запоўненая анкета;

- матывацыйны ліст на польскай мове (не больш за 2 старонкі фармата A4, каля 1800 знакаў на старонку);

- план побыту ў Польшчы на польскай мове, які ўтрымлівае апісанне праекту, для удзелу у стыпендыяльнай праграме (не больш за 2 старонкі фармата A4, каля 1800 знакаў на старонку);

- даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала падчас усяго тэрміна навучання альбо копія дыплома аб вышэйшай адукацыі;

- сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы на ўзроўні, які дазваляе свабодную камунікацыю;



- дзве рэкамендацыі ад выкладчыкаў (ці навуковых кіраўнікоў) на тэму заяўніка і яго праекту.

Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе! Заяўкі і магчымыя пытанні неабходна дасылаць на адрас: stypendia-by@gfps.pl. Сумоўі з кандыдатамі, якія пройдуць першы этап адбора, адбудуцца на польскай мове ў Мінску ў траўнi. Стыпендыяльная праграма ў Польшчы для студэнтаў з Беларусі рэалізаваная дзякуючы падтрымцы Фундацыі Польска-Нямецкага супрацы.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка