Зязюля – птушка 2014 года! Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны»




Дата канвертавання05.03.2017
Памер17.86 Kb.
Зязюля – птушка 2014 года!

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) выбрала птушкай 2014 года зязюлю звычайную! Традыцыйна, у рамках кампаніі «Зязюля – птушка 2014 года» будзе арганізаваны шэраг конкурсаў і мерапрыемстваў, мэта якіх прыцягнуць увагу да праблем гэтага віду.

Нацыянальную кампанію «Птушка года» АПБ праводзіць з 2000 г. Галоўная мэта кампаніі – прыцягнуць увагу насельнiцтва да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас. У мінулыя гады сімваламі Беларусі былі: белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод.

У 2013 годзе Беларусь далучылася да міжнароднай праграмы па спадарожнікавым cачэнні за звычайнай зязюляй. З дапамогай спецыяльных датчыкаў, якія замацоўваюцца на птушках, можна атрымаць інфармацыю пра іх месцазнаходжанне у рэжыме рэальнага часу, што дазваляе вызначыць шляхі міграцыі і месца зімоўкі. Такі метад дазваляе даведацца больш пра гэты, здавалася б, звычайны від. На пяці беларускіх зязюлях ужо з’явіліся датчыкі, а у новым годзе плануецца далучыць да сачэння яшчэ десяць птушак.



Колькасць зязюлі ў Еўропе скарачаецца ў сувязі са зменай практык вядзення сельскай гаспадаркі. У Беларусі сітуацыя лепш, таму нашыя дадзеныя дазволяць лепш зразумець асаблівасці біялогіі гэтага незвычайнага віда.

10 цікавых фактаў пра зязюлю:

  1. Кукуе толькі самец. Голас самкі падобны да чалавечага рогату.

  2. Самкі маюць дзве морфы – шэрую і рудую.

  3. З-за завостраных крылаў і паласатага малюнка на жываце падчас палёту зязюля падобна да драпежнай птушкі. Дзякуючы гэтаму самец зязюлі палохае птушку-гаспадара гнязда, а ў гэты час самка падкідвае яйка.

  4. Зязюле хапае ўсяго 10-16 секунд, каб падкласці яйка ў гняздо.

  5. Зязюля падкідвае яйкі ў гнёзды не ўсім відам птушак, але спіс "ахвяраў" налічвае больш за 100 відаў.

  6. Падкінутыя яйкі амаль супадаюць па колеры з яйкамі гаспадароў гнязда. Самка зязюлі за адзін сезон можа адкласці ад 8 да 25 яек, праўда, на кожныя 5 падкінутых яек вырастае толькі адно птушаня.

  7. Час ад адкладкі яек да вылуплення птушанят у зязюлі менш, чым у тых, у чыіх гнёздах яны знаходзяцца.

  8. Зязюля – дальні мігрант. Узімку яна ляціць у Афрыку. Ляцяць птушкі часцей за ўсё не чарадой, а паасобку.

  9. Зязюлі ядуць вусеняў, пакрытых валаскамі, якіх іншыя птушкі не чапаюць. Так адбываецца з-за таго, што валаскі упіваюцца ў асаблівае пакрыццё сценак страўніка птушкі, а потым гэта пакрыццё выводзіцца са страўніка разам з валаскамі.

  10. У паданнях шматлікіх народаў зязюля з’яўляецца сімвалам дабрабыту


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка